Алчэўск | |||||
укр. Алчевськ | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1895 | ||||
Горад з: | 1932 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Луганская | ||||
Раён: | Алчэўская меская рада | ||||
Мэр: | Уладзімер Чуб | ||||
Плошча: | 50 км² | ||||
Вышыня: | 240 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2019) | |||||
колькасьць: | ▼ 107 438 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 2148,76 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 6442 | ||||
Паштовыя індэксы: | 94200—94299 | ||||
КОАТУУ: | 4411200000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°28′2″ пн. ш. 38°47′54″ у. д. / 48.46722° пн. ш. 38.79833° у. д.Каардынаты: 48°28′2″ пн. ш. 38°47′54″ у. д. / 48.46722° пн. ш. 38.79833° у. д. | ||||
Алчэўск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Алчэўская меская рада |
Алчэ́ўск (па-ўкраінску: Алчевськ; у 1932—1961 — Варашылаўск, да 1991 — Камунарск) — места абласнога падпарадкаваньня ў Луганскай вобласьці, буйны прамысловы цэнтар. Тэрыторыя — 50 км², насельніцтва на 2019 год — 107 438 жыхароў.
У Алчэўску выпускаецца чвэрць прамысловае прадукцыі Луганскай вобласьці. Аснова прамысловай магутнасьці места — Алчэўскі мэталюргічны камбінат (ВАТ «АМК») ды Алчэўскі коксахімічны завод (ВАТ «Алчэўсккокс»).
Места носіць імя свайго заснавальніка — украінскага прамыслоўца, прадпрымальніка і банкіра, мэцэната Аляксея Алчэўскага.
Заснаванае ў сярэдзіне 90-х рокаў XIX стагодзьдзя дзякуючы пракладаньню чыгункі каля заводу Данецка-Юр’еўскага мэталюргічнага таварыства (цяпер Алчэўскі мэталюргічны камбінат), заснаванага таксама Аляксеем Алчэўскім, купцом першай гільдыі. Заснаваны ім завод ДЮМТ быў на той час адзіным ва Ўкраіне мэталюргічным прадпрыемствам, заснаваным на айчынным капітале.
Заснаваная Алчэўскім чыгуначная станцыя Юр’еўка ў 1903 року была перайменаваная ў ягоны гонар у станцыю Алчэўскае. Заводзкі пасёлак, які вырас побач, з 1902 атрымаў статус места.
У 1913 року жыльлёвы фонд Алчэўску складаў 38 тысячаў м². З 5135 работнікаў заводу ДЮМТ 3000 чалавек жылі ў бараках, 540 — у казармах і прыблізна 1600 — у 270 каменных «сямейных будынках». Дзейнічала Васілеўская земская школа і прыватная Алмазна-Юр’еўская камэрцыйная вучэльня, прыватны цырк, кінэматограф, так званы «летні тэатар».
Пасьля бальшавіцкага перавароту і сканчэньня грамадзянскае вайны Данецка-Юр’еўскі завод быў нацыяналізаваны, аднак сродкаў на ягонае аднаўленьне не было. У 1923 ён быў закансэрваваны. Спыненьне працы прывяло да значнага зьмяншэньня насельніцтва: да канца 1923 року ў Алчэўску засталося ўсяго 8000 жыхароў. У 1925 завод зьняты з кансэрвацыі, пачалося ўзьвядзеньне новых дамэнных печаў і іншых аб’ектаў. Вялікай падзеяй стала будаўніцтва коксахімічнага заводу, уведзенага ў строй у 1929 року. Разам з прадпрыемствамі расло й места: насельніцтва павялічылася з 16 тыс. у 1926 року да 55 тысячаў у 1939.
У 1931 Алчэўскае перайменаванае ў Варашылаўскае ў гонар савецкага дзяржаўнага дзеяча Кліма Варашылава, які распачынаў на ДЮМТ сваю працоўную і рэвалюцыйную дзейнасьць. У 1938 да места далучанае паселішча імя парыскай Камуны, якое атрымала назву Перавальск і стала цэнтрам Перавальскага раёну.
Пасьля сканчэньня нямецка-савецкай вайны пачалася хуткая адбудова места, працягнулася зьяўленьне новых прадпрыемстваў будаўнічай індустрыі — заводы будаўнічых канструкцыяў, жалезабэтонных вырабаў, буйнапанэльнага будаўніцтва, будаўнічых матэрыялаў, перапрацоўкі шлакаў і інш. У 1950-я места называлі і Алчэўскам, і Варашылаўскам, а з 1961 — Камунарскам.
Пасьля абвяшчэньня Ўкраінаю незалежнасьці быў праведзены мясцовы рэфэрэндум, ня якім жыхары прагаласавалі за вяртаньне свайму роднаму месту гістарычнае назвы. Суседняя станцыя перайменаваная не была і дагэтуль мае назву Камунарск.
22 студзеня 2006 року ў месьце цалкам замерзьлі сыстэмы ацяпленьня з-за памылкі камунальных службаў. Празь некалькі дзён у адсутнасьць цёплай вады замерзьлі й каналізацыйныя сыстэмы. У Алчэўску была абвешчаная надзвычайная сытуацыя дзяржаўнага ўзроўню. Жыхары места ацяплялі кватэры толькі індывідуальнымі электрычнымі абагравальнікамі, дзеці былі эвакуяваныя на курорты і ў гатэлі іншых рэгіёнаў. Такая сытуацыя працягвалася амаль 3 тыдні, за гэты час у месьце загінулі больш за 200 чалавек. Тагачасны старшыня абласной дзяржадміністрацыі Луганскай вобласьці Генадзь Маскаль назваў гэтае здарэньне найгоршай антрапагеннай катастрофай у гісторыі незалежнай Украіны.
У месьце разьмешчаныя два прамысловыя гіганты ўкраінскага маштабу:
Агульны аб’ём рэалізаванае прадукцыі ў 2008 — 20,8 млрд грн., у 2009 — 14,6 млрд грн.
Алчэўск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў