Альбэрт (возера)

Возера
Альбэрт
Albert
Панарама Альбэрта
Панарама Альбэрта
Возера Альбэрт
Краіны Уганда, Дэмакратычная Рэспубліка Конга
Плошча 5270 км²
Максымальная глыбіня 58 м
Сярэдняя глыбіня 25 м
Найбольшая даўжыня 160 км
Найбольшая шырыня 30 км
Вышыня над узроўнем мора 619 м
Аб’ём вады 132 км³
Каардынаты 01°41′00″ пн. ш. 30°55′00″ у. д. / 1.683333° пн. ш. 30.916667° у. д. / 1.683333; 30.916667Каардынаты: 01°41′00″ пн. ш. 30°55′00″ у. д. / 1.683333° пн. ш. 30.916667° у. д. / 1.683333; 30.916667
Альбэрт на мапе Ўганды
Альбэрт
Альбэрт
Альбэрт
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Альбэрт (па-ангельску: Albert) — возера ва Ўсходняй Афрыцы, на мяжы Ўганды й Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Было раней вядома як Мўітанзіґе (Mwitanzige), ва Ўгандзе называецца возерам Ньянза (па-ангельску: Nyanza), у Заіры ў 19731997 гадах называлася Мабуту Сэсэ Сэка (па-француску: Mobutu Sese Seko) ў гонар прэзыдэнта Мабуту. Гэта сёмае па велічыні возера Афрыкі й другое па велічыні зь Вялікіх азёр Уганды.

Возера Альбэрт знаходзіцца ў цэнтры Афрыкі, на мяжы Ўганды й Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Яно каля 160 км у даўжыню й 30 км у шырыню, максымальная глыбіня — 58 м. Разьмешчана на вышыні 619 м і мае плошчу 5270 км².

Возера Альбэрт зьяўляецца часткай складанай сыстэмы верхняга Ніла.

Характарыстыкі вады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэмпэратура вады возера Альбэрт адносна стабільная на ўсім працягу, звычайна каля 27-29 °C, і нават яго больш глыбокія ўчасткі ўтрымліваюць кісларод.

Возера Альбэрт раней было вядома як ”Мвітанзіге” (забойца саранчы) у Ньёра і Торо, а таксама ў іншых народах, якія засялялі гэты рэгіён за стагодзьдзі да каланіяльнай эпохі. Гэта было зьвязана са старажытным павер’ем, што саранча (лякальна званая ”энзіге”) гінула ў возеры, калі яна спрабавалі перасекчы яго. У 1864 годзе дасьледчыкі Сэмюэл Бэйкер і Флора фон Сасс знайшлі возера і перайменавалі яго ў гонар нядаўна памерлага прынца Альберта, мужа каралевы Вікторыі. У 20 стагодзьдзі прэзыдэнт Заіра Мабуту Сэсэ Сэка часова назваў возера сваім імем.