Альбін Лягергрэн | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 верасьня 1992 (32 гады) | |
Пазыцыя | гульнёвы | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Магдэбург | |
Нумар | 21 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2007—2011 | Варбэрг[d] | |
2011—2012 | Рэдбэргсьлідс[d] | |
2012—2013 | Варбэрг[d] | |
2013—2018 | Крыстыянстад[d] | |
2018—2020 | Магдэбург | |
2020—2023 | Райн-Нэкар Лёвэн | |
2023— | Магдэбург | |
Зборныя | ||
2016— | Швэцыя |
Альбін Лягергрэн (па-швэдзку: Albin Lagergren; нар. 11 верасьня 1992 году) — швэдзкі гандбаліст нямецкага клюбу «Магдэбург» і нацыянальнай зборнай Швэцыі. Гуляе на пазыцыі правага гульнёвага гульца.
Лягергрэн займаўся гандболам у клюбе «Варбэрг», якім дэбютаваў у прафэсійным спорце. На сэзон 2011—2012 гадоў адлучыўся да клюбу «Рэдбэргсьлідс», аднак вярнуўся ў «Варбэрг». Улетку 2013 году Лягергрэн перайшоў у клюб найвышэйшага швэдзкага дывізіёну «Крыстыянстад»[1], зь якім шмат сэзонаў станавіўся чэмпіёнам краіны. З сэзону 2018—2019 гадоў абараняў колеры нямецкага клюбу «Магдэбург»[2]. Улетку 2020 году далучыўся да іншага нямецкага клюбу «Райн-Нэкар Лёвэн»[3], зь якім здабыў Кубак Нямеччыны 2023 году. У тым жа годзе вярнуўся ў «Магдэбург»[4].