Альгамбра

Патыё-дэ-лёс-Араянэс

Альгамбра (па-гішпанску: Alhambra, ад па-арабску: قصر الحمراءКаср аль-Хамра — «чырвоны замак») — архітэктурна-паркавы ансамбль, разьмешчаны на пагорыстай тэрасе ва ўсходняй частцы гораду Гранады ў паўднёвай Гішпаніі. Асноўнае разьвіцьцё атрымаў у часы праўленьня мусульманскай дынастыі Насрыдаў (1230—1492), пры якіх Гранада стала сталіцай мусульманскіх уладаньняў на Ібэрыйскай паўвысьпе (Гранадзкі эмірат), а Альгамбра іх урадавай рэзыдэнцыяй (палацы адносяцца пераважна да XIV стагодзьдзя). У склад шырокага комплексу, зьняволенага ў прыгонныя сьцены зь вежамі, уваходзілі таксама мячэты, жылыя дамы, лазьні, сады, склады, могілках. У цяперашні час зьяўляецца музэем ісламскай архітэктуры.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альгамбрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў