Альмаэз Алі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 жніўня 1996[1][2] (28 гадоў) | |
Рост | 1,84 м | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аль-Дугаіль | |
Нумар | 11 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2016 2016 2016— |
ЛАСК Культураль Леанэса Аль-Дугаіль |
7 (1) 10 (1) 157 (54) |
Зборныя | ||
2016— | Катар | 105 (49) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Альмаэ́з Алі́ (па-арабску: المعز علي; нар. 19 жніўня 1996 году) — катарскі футбаліст, нападнік клюбу «Аль-Дугаіль» і нацыянальнай зборнай Катару. Ёсьць капітанам клюбу. Не зважаючы на суданскае паходжаньне, выступае ў складзе зборнай Катару.
Алі нарадзіўся ў Судане, але яшчэ ў дзяцінстве пераехаў у Катар[3]. Гулец выховаўся ў катарскай акадэміі Эспайр, праз што здолеў некаторы час правесьці ў бэльгійскім клюбе «Ойпэн» у 2015 годзе[4].
У ліпені 2015 году далучыўся да табару аўстрыйскага клюбу ЛАСК. Свой першы і адзіны гол за галоўную дружыну клюбу забіў 27 лістапада 2015 году ў матчы супраць «Флярыдсдорфэру»[5]. Правёўшы нейкі час у Гішпаніі, павярнуўся ў Катар. З сэзону 2016—2017 гадоў выступаў за клюб «Аль-Дугаіль». Першы гол здабыў 27 верасьня 2016 году ў пераможным матчы супраць «Муайдару» (5:4).
«Аль-Дугаіль»:
Катар: