Альфрэд Эдўард Гудзі | |
Alfred Edward Goodey | |
Альфрэд Гудзі | |
Род дзейнасьці | філянтроп, калекцыянэр |
---|---|
Дата нараджэньня | 1878 |
Месца нараджэньня | Дэрбі |
Дата сьмерці | 1945 |
Месца сьмерці | Дэрбі |
Месца вучобы | |
Занятак | філянтроп, маляр |
Бацька | Ўільям Генры |
Маці | Рода |
Альфрэд Эдўард Гудзі (1878—1945) — брытанскі калекцыянэр карцінаў, адбіткаў і фатаздымкаў, па большай частцы зьвязаных зь мідлэндскім месцам Дэрбі.
Альфрэд Гудзі нарадзіўся ў 1878 року ў сям’і Ўільяма Генры і Роды Гудзі[1]. Атрымаў пачатковую хатнюю адукацыю, пасьля навучаўся ў школе Ўітўарта і Мастацкай школе Дэрбі[2].
Пачаў зьбіраць сваю калекцыю ў 1886, шукаючы нават у Амэрыцы рэчы, якія мелі дачыненьне да Дэрбі. Ён нават замаўляў мастакам выявы тагачаснага Дэрбі, стараючыся такім чынам захаваць усё, што магло быць зруйнавана або перабудавана[2][3].
Гудзі сабраў выбітную калекцыю таго Дэрбі, які існаваў у XIX — пачатку XX стагодзьдзяў, і перадаў 500 карцінаў зь яе ў 1936 у музэй і мастацкую галерэю Дэрбі[4]. Ён таксама завяшчаў месту астатнія мастацкія творы і £13 000 на пашырэньне музэю[2].
Памёр у Дэрбі ў 1945 року.