Аляксандар Анюкевіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 красавіка 1992[1] (32 гады) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 85 кг[1] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2018 | Нёман Горадня | 142 (1) |
2019—2021 | Слуцак | 62 (0) |
2022—2024 | Нёман Горадня | 21 (1) |
Зборныя | ||
2012—2013 | Беларусь (да 21) | 17 (1) |
Алякса́ндар Анюке́віч (нарадзіўся 10 красавіка 1992 году) — беларускі футбаліст, абаронца гарадзенскага «Нёману».
Выхаванец «Нёмана». З 2010 году пачаў праходзіць у асноўны склад каманды. У другой палове 2012 году замацаваўся на пазыцыі левага абаронцы, але пасьля вяртаньня да шыхтаў Максіма Вітуса саступіў яму гэтую пазыцыю. У першай палове 2013 году трывала зьяўляўся ў асноўным складзе, звычайна на пазыцыі правага абаронцы, а пачынаючы з верасьня пачаў толькі выходзіць на замену. У пачатку 2014 году гуляў у асноўным складзе як левы абаронца, але пазьней быў выцесьнены з складу і пачаў толькі выходзіць на замену. У студзені 2015 году пакінуў гарадзенскі клюб[2] і выправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ», аднак кантракт з аўтазаводцамі падпісаны ня быў[3]. У выніку вярнуўся ў «Нёман», зь якім у лютым 2015 году склаў новае працоўнае пагадненьне[4].
У пачатку 2017 году спрабаваў працаўладкавацца ў славацкім «Ружамбэрку»[5] і казаскім «Іртышы»[6], аднак у выніку вярнуўся ў Горадню і ў лютым 2017 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам»[7]. У сэзоне 2017 году ня меў трывалага месца ў асноўным складзе. Выступаў за дубль, і толькі ў канцы сэзону вярнуўся да першай каманды. У першай палове сэзону 2018 году прыцягваўся да асноўнага складу, а з жніўня зноў выступаў за дубль.
У сьнежні 2018 году перайшоў у «Слуцак»[8], дзе неўзабаве замацаваўся ў пачатковым складзе. У сьнежні 2019 году скасаваў кантракт з слуцкім клюбам[9]. У студзені 2019 году праходзіў прагляд у казаскім клюбе «Касьпі»[10], аднак у выніку вярнуўся ў «Слуцак» і падпісаў новы кантракт[11]. У пачатку сэзону 2020 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, а зь ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2021 году падоўжыў пагадненьне з «цукровымі»[12]. Сэзон 2021 году пачынаў у асноўным складзе, пазьней пачаў часам заставацца на лаўцы запасных.
У студзені 2022 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з слуцкім клюбам[13]. Хутка пачаў трэнавацца зь «Нёманам» і ў лютым афіцыйна вярнуўся ў гарадзенскі клюб[14]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з гарадзенцамі[15].
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нёман | 2015 | Найвышэйшая ліга | 18 | 0 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 22 | 1 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 15 | 0 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 9 | 0 |