Аляксандар Аляксандравіч Асьмёркін (1892, Лісаветград — 1953, Масква) — расейскі мастак. Працаваў у тэхніках графікі і жывапісу, тэатральным мастаком. Належаў да гуртка мастакоў «Бубновы валет». У 1910 годзе вучыўся ў Рысавальнай школе Таварыства заахвочваньня мастацтваў у Кіеве[1]. Вучань І. І. Машкова, уваходзіў у калектыў «Маскоўскія жывапісцы» і ў Таварыства маскоўскіх мастакоў (па-расейску: Общество московских художников, ОМХ), быў арганізатарам мастацкага аб’яднаньня «Крыло». У 1920-я А. А. Асьмёркін выкладаў у Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях. У 1930-я ды 1940-я А. А. Асьмёркін спалучаў актыўную творчую дзейнасьць з пэдагагічнай працай у Інстытуце жывапісу, скульптуры ды архітэктуры Ўсерасейскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу ды Маскоўскім мастацкім інстытуце. А. А. Асьмёркін выхаваў шэраг слыўных мастакоў[2].