Аляксандар Бычанок | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 траўня 1985[1][2] (39 гадоў) | |
Рост | 176 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2005 | Дняпро Магілёў | 75 (2) |
2006—2008 | Шахцёр Салігорск | 66 (2) |
2009—2010 | Дняпро Магілёў | 52 (8) |
2011—2013 | Дынама Менск | 71 (9) |
2012 | → Кайрат | 7 (0) |
2014 | Гомель | 27 (0) |
2015—2017 | Рытэрай | 84 (9) |
2018—2020 | Іслач | 61 (0) |
Зборныя | ||
2003—2004 | Беларусь (да 19)[d] | 6 (1) |
2004—2006 | Беларусь (да 21) | 10 (0) |
2011 | Беларусь | 5 (0) |
Аляксандар Віктаравіч Бычанок (нарадзіўся 30 траўня 1985 году, Магілёў, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. У 2011 годзе правёў 5 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[3].
Выхаванец СДЮШАР-7 гораду Магілёва.
Прафэсійную кар’еру пачаў у магілёўскім «Дняпры» ў 2002 годзе. Пасьля чатырох сэзонаў у камандзе вырашыўся на пераход у салігорскі «Шахцёр», аднак праз тры гады вярнуўся назад. У 2010 годзе правёў 7 матчаў за «Дняпро» ў кваліфікацыі розыгрышу Лігі Эўропы. 23 сьнежня 2010 году заключыў трохгадовае пагадненьне зь менскім «Дынама»[4]. У сэзоне 2011 году быў трывалым гульцом асноўнага складу, а ў пачатку 2012 году пачаў радзей зьяўляцца на полі.
У ліпені 2012 году быў аддадзены ў арэнду казахстанскаму «Кайрату» да канца сэзону 2012 году[5]. У лістападзе 2012 году вярнуўся ў менскае «Дынама»[6]. Па вяртаньні з арэнды звычайна выходзіў толькі на замену, але з чэрвеня 2013 году, пры новым галоўным трэнэры Робэрце Маасканце, здолеў замацавацца ў асноўным складзе, дзе пачаў выкарыстоўвацца як флянгавы паўабаронца (да гэтага звычайна гуляў у апорнай зоне).
У студзені 2014 году перайшоў у «Гомель»[7]. У складзе «Гомля» спачатку выкарыстоўваўся як атакуючы паўабаронца, але пазьней быў пераведзены ў апорную зону, часам гуляў у якасьці флянгавага абаронцы. Па заканчэньні кантракта ў сьнежні 2014 году пакінуў клюб[8]. У красавіку 2015 году падпісаў кантракт зь летувіскім клюбам «Трокі»[9]. У студзені 2018 году перайшоў у клюб «Іслач»[10], якому двойчы дапамог стаць срэбраным прызэрам чэмпіянату Летувы. У студзені 2018 году трэнаваўся зь «Іслаччу» і ў выніку падпісаў кантракт з клюбам[11]. Быў адным з асноўных гульцоў, спачатку звычайна зьяўляўся ў пачатковым складзе, а пазьней часьцей выходзіў на замену. У красавіку 2019 году не гуляў праз траўмы, а па акрыяньні чаргаваў выхады ў першай адзінаццатцы і на замену. У лістападзе 2019 году падоўжыў кантракт зь «Іслаччу»[12]. У 2020 годзе пачаў часьцей выходзіць на замену. Пасьля сканчэньня гульнявой кар’еры заняў пасаду спартовага дырэктара «Іслачы»[13].
У 2011 годзе выклікаўся ў нацыянальную і алімпійскую зборныя Беларусі.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Іслач | 2018 | Найвышэйшая ліга | 28 | 0 |