Аляксандар Вучыч

Аляксандар Вучыч
па-сэрбску: Александар Вучић
з 31 траўня 2017
Папярэднік Томіслаў Нікаліч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 сакавіка 1970(1970-03-05)[1][2] (54 гады)
Партыя:
Сужэнец: Тамара Вучыч[d] і Ksenija Vučić[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Аляксандар Вучыч (па-сэрбску: Александар Вучић; нарадзіўся 5 сакавіка 1970 году, Бялград) — сэрбскі палітык, прэзыдэнт Сэрбіі з 2017 году. Да гэтага прэм’ер-міністар, генэральны сакратар нацыянальнага савету па бясьпецы, старшыня ўраду Сэрбіі, старшыня Сэрбскай прагрэсіўнай партыі. Былы міністар абароны Сэрбіі. На працягу чатырнаццаці гадоў зьяўляўся генэральным сакратаром Сэрбскай радыкальнай партыі.

Нарадзіўся 5 сакавіка 1970 году ў Бялградзе, у сям’і Ангеліны і Анджэлка Вучычаў. Скончыў юрыдычны факультэт Бялградзкага ўнівэрсытэту. У 1993 годзе стаў сябрам Сэрбскай радыкальнай партыі. Пасьля перамогі радыкалаў на мясцовых выбарах у Зэмуне ў 1996 годзе, заняў пост дырэктара спартыўнага бізнэс-цэнтру «Пінк».

Пасьля пазапарлямэнцкіх выбараў 2014 году Прагрэсіўная партыя атрымала 158 з 250 месцаў у парлямэнце і сфармавала кіруючую кааліцыю з Сацыялістычнай партыяй Сэрбіі. Вучыч быў абраны прэм’ер-міністрам Сэрбіі.

У жніўні 2016 году заявіў, што на той момант адзіным разьвязаньнем косаўскай праблемы было б прызнаньне Сэрбіяй незалежнасьці Рэспублікі Косава, але гэта немагчыма і гэтага ня будзе[3].

2 красавіка 2017 году перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Сэрбіі. 30 траўня 2017 году падаў заяву аб сыходзе з пасады старшыні ўраду. Інагурацыя адбылася 31 траўня[4]. 17 студзеня 2023 году заганіў спробу залучэньня расейскім вайсковым прадпрыемствам «Вагнэр» сэрбаў праз сацыяльную сетку «Ў кантакце» для ўдзелу ў расейскім уварваньні ва Ўкраіну. Аляксандар Вучыч адзначыў: «Чаму вы, з „Вагнэра“, клічаце кагосьці з Сэрбіі, калі ведаеце, што гэта супярэчыць нашым правілам?» Пры гэтым Вучыч адмовіў у законнасьці дзейнасьці «Вагнэра» ў Сэрбіі, бо заканадаўства Сэрбіі забараняе ўдзел сваіх грамадзян у канфліктах за мяжой[5].

Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар Вучычсховішча мультымэдыйных матэрыялаў