Аляксандар Зінчанка | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 сьнежня 1996[1] (28 гадоў) | |
Рост | 175 см | |
Вага | 61 кг | |
Пазыцыя | правы крайні нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Арсэнал | |
Нумар | 35 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2016 2016—2022 2016—2017 2022— |
Уфа Манчэстэр Сіці → ПСВ Эйндговэн (арэнда) Арсэнал |
31 (2) 76 (0 12 (0) 58 (2) |
Зборныя | ||
2015— | Украіна | 70 (10) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Алякса́ндар Уладзі́меравіч Зі́нчанка (па-ўкраінску: Олександр Володимирович Зінченко; нар. 15 сьнежня 1996 году) — украінскі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюбу «Арсэнал» і нацыянальнай зборнай Украіны.
Праз вайну на Данбасе пераехаў з бацькамі ў Расею[2]. Данецкі «Шахтар», якому належыў кантракт з гульцом, хацеў яго вярнуць, не зважаючы на тое, што месца ў складзе футбалісту не было гарантавана. Аднак, Зінчанка не вярнуўся на радзіму зь меркаваньняў бясьпекі. Заметс гэтага гулец правёў 5—6 месяцаў у аматарскіх лігах у Маскве. Затым ён трэнаваўся з казанскім «Рубінам», але клюб не падпісаў кантракт, паколькі Зінчанка па-ранейшаму меў дзеючае пагадненьне з «Шахтарам», і «Рубін» не рызыкнуў аформіць дамову, засьцерагаючыся меркаваных санкцыяў[3]. 12 лютага 2015 году Зінчанка падпісаў кантракт з «Уфой». Дэбют гульца ў расейскай Прэм’ер-лізе прыпаў на 20 сакавіка 2015 году ў матчы супраць «Краснадару». 25 ліпеня 2015 году ён забіў свой першы гол матчы супраць «Растову», дзе ўфімцы трывалі паразу зь лікам 1:2.
4 ліпеня 2016 году Зінчанка падпісаў кантракт з топавым клюбам «Манчэстэр Сіці». Як мяркуецца, ангельцы выдаткавалі каля 1,7 млн фунтаў стэрлінгаў за ўкраінца[4]. Адзін з расейскіх футбольных скаўтаў ахарактарызаваў гульца як сапраўдны талент, за якім таксама сачыў клюб Бундэсьлігі «Барусія» з Дортмунду[5]. Зінчанка адразу быў аддадзены ў арэнду клюбу ПСВ 26 жніўня на сэзон 2016—2017 гадоў[6]. Дэбют у Нідэрляндах адбыўся 1 кастрычніка, калі паўабаронца выйшаў з лавы запасных у нічыйным матчы супраць «Гээрэнвэну» (1:1). Зінчанка вярнуўся ў «Манчэстэр Сіці» праз год і дэбютаваў за «мяшчанаў» 24 кастрычніка 2017 году, згуляўшы ўвесь матч, уключаючы дадатковы час, у матчы Кубка футбольнае лігі супраць «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрзу», які скончыўся ўнічыю 0:0. У розыгрышу Прэм’ер-лігі гулец упершыню зьявіўся 13 сьнежня 2017 году, выйшаўшы з лавы запасных у гасьцявой пераможнай сустрэчы супраць «Сўонсі Сіці», якая скончылася зь лікам 4:0[7]. Зінчанка атрымаў больш гульнявога часу пасьля таго як траўмы атрымалі былі левыя абаронцы Бэнжамэн Мэндзі і Фабіян Дэлф.
Свой першы гол за «мяшчанаў» Зінчэнка здабыў у матчы Кубка футбольнае лігі супраць «Бэртан Альбіён»у 9 студзеня 2019 году, калі «Манчэстэр Сіці» выгуляў зь лікам 9:0[8]. У чэрвені 2019 году футбаліст склаў новы кантракт з клюбам[9], але 25 кастрычніка быў вымушаны залекаваць калена ў Барсэлёне[10]. У пачатку сьнежня 2019 году Зінчэнка павярнуўся да матчавых падрыхтовак[11]. 11 сьнежня 2019 году ён правёў сваю першую гульню пасьля траўмы, зьявіўшыся ў матчы супраць харвацкага «Дынама».
22 ліпеня 2022 году Зінчэнка падпісаў кантракт зь лёнданскім «Арсэналам» на два гады. Сума дамовы склала 30 млн фунтаў стэрлінгаў, з патэнцыйным павялічэньнем да 32 млн фунтаў стэрлінгаў[12]. 5 жніўня ён дэбютаваў ў пераможным матчы супраць «Крыстал Пэласу» (2:0)[13].
«Манчэстэр Сіці»:
Арсэнал — цяперашні склад
|
---|
2 Саліба · 3 Тырні · 4 Ўайт · 5 Партэй · 6 Габрыел · 7 Сака · 8 Эдэгор · 9 Жэзус · 11 Мартынэльлі · 12 Тымбэр · 15 Ківёр · 17 Зінчанка · 18 Таміясу · 19 Трасар · 20 Жаржыньню · 22 Рая · 23 Мэрына · 29 Гавэрц · 30 Стэрлінг · 32 Нэту · 33 Каляф’ёры · 41 Райс · Трэнэр: Артэта |