Аляксандар Кучараў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 студзеня 1995[1][2] (30 гадоў) | |
Рост | 177 см | |
Вага | 65 кг[3] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2015 | Дынама Менск | 1 (0) |
2015 | → Бяроза-2010 | 12 (1) |
2016 | → Ворша | 14 (5) |
2016 | Віцебск | 1 (0) |
2017 | Тарпэда Менск | 15 (1) |
2018 | Хімік | 17 (2) |
2019 | Ворша | 28 (6) |
2020—2022 | Нафтан | 64 (9) |
2023 | Ворша | 14 (0) |
2023 | Ворша-ФСК[d] | 3 (2) |
2024 | Ворша | 16 (2) |
Зборныя | ||
2013 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
2014 | Беларусь (да 21) | 2 (0) |
Аляксандар Кучараў (нарадзіўся 22 студзеня 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Воршы».
Выхаванец пастаўскай акадэміі ПМЦ. У 2011 годзе далучыўся да менскага «Дынама», дзе пачаў выступаць за клюбны дубль. Ужо на наступны сэзон трывала замацаваўся ў рэзэрвовай камандзе.
Перад сэзонам 2015 году быў пераведзены ў першую каманду дынамаўцаў, разам зь якой выпраўвіўся на перадсэзонныя зборы ў Турэччыну. 4 траўня 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 82-й хвіліне матчу супраць «Тарпэда-БелАЗ» (4:0), аднак больш у сэзоне не зьяўляўся ў складзе асноўнай каманды, выступаючы за дубль. 22 ліпеня 2015 году быў выпраўлены ў арэнду ў «Бярозу-2010»[4], дзе перадусім выходзіў на замену ў канцы матчаў.
У студзені 2016 году, пакінуўшы «Дынама», перайшоў у «Віцебск»[5]. У складзе «Віцебску» таксама гуляў пераважна за дубль. У ліпені 2016 году на правах арэнды далучыўся да «Воршы»[6], дзе стаў гульцом асноўнага складу. У 14 матчах забіў 5 галоў. Па заканчэньні сэзону вярнуўся ў «Віцебск»[7]. Разам зь віцебскай камандай пачынаў падрыхтоўку да сэзону 2017 году, але ў сакавіку кантракт з паўабаронцам быў скасаваны[8].
Пасьля зыходу зь «Віцебску» далучыўся да менскага «Тарпэда», зь якім у выніку склаў дамову тэрмінам на тры гады[9]. У сэзоне 2017 году пераважна толькі выходзіў на замену. У сьнежні 2017 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Тарпэда»[10]. У пачатку 2018 году праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», аднак сэзон 2018 году пачаў у складзе шацілавіцкага «Хіміка». У лютым 2019 году зноў стаў гульцом «Воршы»[11], дзе замацаваўся ў якасьці аднаго з асноўных гульцоў. У студзені 2020 году папоўніў склад «Нафтану»[12]. Рэгулярна гуляў за каманду, чаргуючы выхады ў пачатковым складзе і на замену.
У лютым 2023 году чарговы раз прыяднаўся да «Воршы»[13]. Пакінуў клюб у ліпені 2023 году[14]. З жніўня 2023 году пачаў выступаць за каманду «Ворша-ФСК» у Другой лізе, а ў пачатку 2024 году вярнуўся ў «Воршу»[15].
Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. 13 жніўня 2014 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Малдовы. Усяго правёў за зборную два матчы ў 2014 годзе.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
Бяроза-2010 | Першая ліга | 12 | 1 | |
Віцебск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
Ворша | Першая ліга | 14 | 5 | |
Тарпэда Менск | 2017 | Першая ліга | 15 | 1 |
Хімік | 2018 | Першая ліга | 17 | 2 |