Аляксандар Сачыўка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 студзеня 1986[1][2] (38 гадоў) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 80 кг[3] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дынама Менск | |
Нумар | 20 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003 | Дынама Менск | 30 (0) |
2004 | Дарыда | 28 (4) |
2005 | Менск-2 | 28 (1) |
2006—2016 | Менск | 270 (18) |
2017—2018 | Дынама Менск | 32 (3) |
2018—2021 | Шахцёр Салігорск | 78 (5) |
2022— | Дынама Менск | 37 (5) |
Зборныя | ||
2006—2009 | Беларусь (да 21) | 12 (0) |
2017—2021 | Беларусь | 12 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Аляксандар Сачыўка (нарадзіўся 5 студзеня 1986 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца менскага «Дынама». З 2017 па 2021 гады правёў 12 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Выхаванец школы менскага «Тарпэда», але выступаў потым за дубль менскіх «Дынама» і «Дарыды». У 2005 годзе стаў гульцом менскай «Зьмены», які ў 2006 годзе быў пераўтвораны ў футбольны клюб «Менск». Адразу ў клюбе стаў адным з асноўных абаронцаў, цягам 12 сэзонаў зьяўляўся апірышчам лініі абароны менчукоў. Доўгі час быў віцэ-капітанам каманды. У студзені 2014 году падоўжыў кантракт з клюбам. У сэзоне 2014 году стаў капітанам каманды пасьля зыходу Андрэя Разіна. У траўні 2014 году некаторы час выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца. У чэрвені 2014 году не гуляў праз траўмы, але пазьней вярнуўся на звыклае месца цэнтральнага абаронцы.
У студзені 2015 году чарговы раз падоўжыў кантракт зь «Менскам»[4]. У сэзоне 2016 забіў 6 галоў у чэмпіянаце, у тым ліку 16 верасьня аформіў хет-трык у матчы супраць «Славіі», які стаў увогуле адзіным у тым сэзоне Найвышэйшай лігі. У сьнежні 2016 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[5]. У складзе дынамаўцаў быў асноўным цэнтральным абаронцам, дапамог камандзе выйграць срэбраныя мэдалі чэмпіянату 2017 году. У сьнежні 2017 году падоўжыў кантракт з «Дынама»[6]. У сэзоне 2018 году пачаў радзей зьяўляцца на полі.
У жніўні 2018 году, скасаваўшы кантракт з «Дынама», стаў гульцом салігорскага «Шахцёра»[7]. Неўзабаве замацаваўся ў пачатковым складзе салігорскай каманды. У лістападзе 2019 году падоўжыў кантракт з «Шахцёрам» да сканчэньня 2021 году[8]. У пачатку 2022 году, пакінуўшы «Шахцёр», трэнаваўся з расейскім «Тэкстыльшчыкам», але ў сакавіку паводле сямейных абставінаў вярнуўся ў Беларусь[9] і ў красавіку далучыўся да менскага «Дынама»[10]. У сьнежні 2022 году падоўжыў пагадненьне з сталічным клюбам[11]. У студзені 2024 году падпісаў новы кантракт з дынамаўцамі[12].
У складзе моладзевай зборнай Беларусі правёў 12 гульняў, у тым ліку на чэмпіянаце Эўропы ў Швэцыі ўлетку 2009 году.
У кастрычніку 2015 году быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[13], але тады гэтак і не згуляў за яе. 1 чэрвеня 2017 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 22 | 0 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 28 | 6 | |
Дынама Менск | 2017 | Найвышэйшая ліга | 25 | 3 |
2018 | Найвышэйшая ліга | 7 | 0 | |
Шахцёр Салігорск | 10 | 0 |