Аляксандар Таўканіца | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 траўня 1989[1] (35 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006 | ПМЦ[d] | 31 (2) |
2007—2011 | Партызан Менск | 99 (11) |
2012 | Белшына | 21 (1) |
2013 | Дынама Берасьце | 10 (0) |
2014 | Мікашэвічы | 21 (0) |
2015—2019 | Смаргонь | 113 (16) |
Зборныя | ||
2008 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (1) |
2008—2011 | Беларусь (да 21) | 7 (0) |
2011—2012 | Беларусь (да 23)[d] | 3 (0) |
Алякса́ндар Таўка́ніца (нар. 9 траўня 1989 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Доўгі час гуляў за менскі МТЗ-РІПА, які з 2010 году пачаў называцца «Партызанам». У студзені 2012 году далучыўся да бабруйскай «Белшыны».
У сакавіку 2013 году стаў гульцом берасьцейскага «Дынама». Спачатку выходзіў у асноўным складзе ды звычайна выкарыстоўваўся на пазыцыі правага абаронцы. У траўні страціў месца ў асноўным складзе і хутка быў пераведзены галоўным трэнэрам Уладзімерам Курневым у дубль. Пасьля зыходу Курнева з клюбу ў верасьні 2013 году вярнуўся ў асноўную каманду, але ня здолеў вытрымаць канкурэнцыі за месца ў стартавым складзе. У сьнежні 2013 году па сканчэньні кантракту пакінуў берасьцейскі клюб[2].
У сакавіку 2014 году падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[3]. Пачынаў сэзон у асноўным складзе, але пазьней толькі выходзіў на замену. У студзені 2015 году пакінуў мікашэвіцкі клюб[4] і неўзабаве падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[5]. Аднак, ня здолеў замацавацца ў складзе «цукровых» і ўжо ў сакавіку 2015 году пачаў трэнавацца з «Смаргоньню». У канцы сакавіка, скасаваўшы кантракт з «Гарадзеяй», стаў футбалістам смаргонскага клюбу[6][7][8]. Пакінуў «Смаргонь» у ліпені 2019 году[9].
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі і алімпійскую зборную, але ня трапіў на Алімпійскія гульні 2012 году.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Смаргонь | 2015 | Першая ліга | 28 | 7 |
2016 | Першая ліга | 21 | 1 | |
2017 | Першая ліга | 29 | 5 | |
2018 | Першая ліга | 28 | 3 |