Аляксандар Шасьцюк | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 чэрвеня 2002[1] (22 гады) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 88 кг[2] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Іслач | |
Нумар | 13 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2021 | Дынама Берасьце | 29 (4) |
2022 | Пары Ніжні Ноўгарад[d] | 0 (0) |
2022 | → РФШ | 0 (0) |
2022 | Дынама Берасьце | 12 (4) |
2023—2024 | БАТЭ | 20 (1) |
2024— | Іслач | 22 (11) |
Зборныя | ||
2021 | Беларусь (да 21) | 5 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Аляксандар Шасьцюк (нар. 5 чэрвеня 2002 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Іслачы» і моладзевай зборнай Беларусі.
Выхаванец берасьцейскага «Дынама», дзе спачатку выступаў за юнацкія каманды. У 2019 годзе пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2020 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але гэтак і не згуляў за яе. У пачатку 2021 году, пасьля таго як большасьць гульцоў пакінула «Дынама», пачаў трэнавацца з асноўным складам. У лютым 2021 году падпісаў новы трохгадовы кантракт з клюбам[3]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 14 сакавіка 2021 году ў матчы першага тура супраць рэчыцкага «Спадарожніка» (4:0), дзе адзначыўся голам. У далейшым замацаваўся ў першым складзе дынамаўцаў, гуляў пераважна ў пачатковым складзе дружыны.
У студзені 2022 году выкупіў свой кантракт у «Дынама» і пакінуў Берасьце[4]. Хутка склаў двухгадовую ўгоду з клюбам «Ніжні Ноўгарад» з расейскай Прэм’ер-лігі[5]. Пачынаў разам зь ніжагародзкай камандай рыхтавацца да сэзону, але ў лютым трэнаваўся і рыхтаваўся да сэзону з рыскім РФШ, які неўзабаве арандаваў нападніка[6]. У рыскім клюбе выступаў за другую каманду, за асноўны склад гэтак і ня выйшаў на поле.
У ліпені 2022 году вярнуўся ў берасьцейскае «Дынама», падпісаўшы кантракт да канца сэзону[7]. У студзені 2023 году па заканчэньні кантракта пакінуў берасьцейскі клюб[8] і хутка ўзмоцніў склад барысаўскага БАТЭ[9]. У сакавіку 2024 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з барысаўчанамі[10] і прыяднаўся да «Іслачы»[11].
У сакавіку 2019 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы, у трох матчах адзначыўся двума галамі. 26 сакавіка 2021 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у пачатковым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Армэніі (2:1) і быў заменены ў другім тайме.