Аляксей Рудзянок | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 лютага 1993[1] (31 год) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2011 | Гарадзея | 33 (7) |
2012—2013 | Іслач | 43 (10) |
2014 | Рэчыца-2014 | 26 (2) |
2015 | Колас-Мэліяратар-Дружба | 6 (0) |
2015 | Клецак | 13 (0) |
2016 | Крумкачы | 1 (0) |
2017 | Нёман-Агра Стоўпцы | 15 (6) |
2017 | Смаргонь | 15 (8) |
2018—2019 | Іслач | 28 (1) |
2019 | Крумкачы | 13 (1) |
Зборныя | ||
2012 | Беларусь (да 21) | 1 (0) |
Аляксей Рудзянок (нарадзіўся 25 лютага 1993 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.
Выхаванец СДЮШАР гораду Стоўпцы. Кар’еру пачаў у клюбе Другой лігі «Гарадзея». Пасьля выхаду каманды ў Першую лігу ў сэзоне 2011 году страціў месца ў складзе. У 2012 годзе далучыўся да «Іслач», якой таксама дапамог прасунуцца ў Першую лігу. У складзе «Іслачы» ўлетку 2013 году здабыў бронзавыя мэдалі Кубка рэгіёнаў УЭФА. У сэзоне 2014 гуляў за «Рэчыцу-2014», якой дапамог заняць высокае пятае месца ў Першай лізе. У сэзоне 2015 году гуляў у Другой лізе за клубы «Колас» і «Клецак».
У сакавіку 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Крумкачы»[2]. Неўзабаве пачаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 11 траўня 2016 году, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць салігорскага «Шахцёра» (2:0), аднак гэты матч гэтак і застаўся адзіным у элітным дывізіёне ў асноўнай камандзе менчукоў.
У 2017 годзе выступаў за клюб «Нёман-Агра»[3]. У жніўні 2017 году перайшоў у «Смаргонь»[4]. З 14 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі. У сьнежні 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Іслач»[5]. У сэзоне 2018 году быў адным з асноўных гульцоў ды нярэдка зьяўляўся ў пачатковым складзе. Пад канец сэзону пачаў выкарыстоўвацца ў якасьці паўабаронцы. У сэзоне 2019 году ўжо радзей зьяўляўся на полі. Таксама гуляў за дубль. У ліпені 2019 году перайшоў у НФК[6], дзе пераважна спаборнічаў у стартавым складзе. У студзені 2020 года пакінуў каманду[7]..
У жніўні 2020 году быў дыскваліфікаваны на два гады паводле справы аб дагаварных матчах[8].
У верасьні 2009 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) ў адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 14 траўня 2012 году згуляў за зборную Беларусі (да 20 гадоў), выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць зборнай Украіны (1:1).
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Крумкачы | 2016 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
Нёман-Агра | 2017 | Першая ліга | 15 | 6 |
Смаргонь | 15 | 8 | ||
Іслач | 2018 | Найвышэйшая ліга | 24 | 1 |