Аляксей Сучкоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 чэрвеня 1981 (43 гады) Ліда, БССР | |
Рост | 188 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999 2000 2001—2002 2002—2004 2004 2004—2007 2008—2009 2009 2009 2010 2011—2013 2013 2014—2017 |
Нёман-Белкард Нёман Масты Нёман-Белкард Карпаты Шыньнік Карпаты Харкаў Шахцёр Салігорск Нёман Горадня Шахтар Караганда Нёман Горадня Тарпэда-БелАЗ Нафтан |
2 (0) 29 (7) 45 (3) 26 (1) 2 (0) 80 (4) 27 (0) 12 (2) 12 (2) 30 (3) 28 (0) 22 (2) 101 (8) |
Зборныя | ||
2004—2006 | Беларусь | 7 (0) |
Аляксей Сучкоў (нарадзіўся 10 чэрвеня 1981 году, Ліда, БССР) — колішні беларускі футбаліст і трэнэр, паўабаронца. За сваю кар’еру выступаў у чэмпіянатах Беларусі, Украіны, Расеі й Казахстану, акрамя таго мае ў сваім актыве 7 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Выхаванец футбольнай школы футбольнага клюбу «Ліда». Пачаў кар’еру ў 1999 годзе, выступаючы за моладзевы склад клюбу. У 2000 годзе перайшоў у аднайменны клюб з Мастоў, праз год вярнуўся ў Горадню, дзе правёў 45 матчаў. У 2002 годзе быў набыты львоўскімі «Карпатамі», праз 2 гады быў прададзены ў яраслаўскі «Шыньнік», дзе адгуляў толькі дзьве гульні. Пасьля вяртаньня зь Яраслаўля вярнуўся ў львоўскі клюб, у якім выступаў да канца 2007 году.
У міжсэзоньне адправіўся ў «Харкаў», але пасьля ягонага вылету зь першай лігі вярнуўся ў Беларусь. Там згуляў за салігорскі «Шахцёр», у якім прымудрыўся адзначыцца са знакам «мінус», то бок кіраўніцтва клюбу звольніла гульца з каманды за п’янства, аднак Сучкоў адмаўляў гэтае[1]. Таксама ён згуляў за родны «Нёман», а праз год зьехаў у Казахстан выступаць за карагандзінскіх «гарнякоў». У канцы 2010 году скасаваў кантракт па ўзаемнай згодзе[2] і неўзабаве вярнуўся ў «Нёман». У 2013 годзе перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[3]. У студзені 2014 году перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[4]. Пасьля сэзону 2017 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Нафтану»[5].
У зборнай Беларусі правёў 7 матчаў, зь іх у пяці выходзіў на замену, аднак большасьць з гэтых гульняў былі таварыскімі.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нафтан | 2015 | Найвышэйшая ліга | 22 | 3 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 26 | 1 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 26 | 1 |