Алімпік Ліён

Алімпік Ліён
Поўная назва Olympique Lyonnais
Заснаваны 1899
Горад Ліён, Францыя
Стадыён Парк Алімпік Ліянэ
Умяшчальнасьць: 59 186
Прэзыдэнт Жан-Мішэль Аля[d][1] і Джон Тэкстар[d][2]
Кіраўнік OL Groupe[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2023—2024 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
ol.fr (фр.)​ (анг.)​ (кіт.)

«Алімпік» (па-француску: Olympique) — францускі футбольны клюб з гораду Ліён. Заснаваны ў 1899 годзе. Сяміразовы чэмпіён Францыі, пяціразовы ўладальнік Кубка Францыі, што робіць яго адным з самых пасьпяховых клюбаў Францыі. З чэрвеня 1987 году прэзыдэнтам клюбу зьяўляецца Жан-Мішэль Аляс. З 1989 году клюб выступае ў францускай Лізе 1. Свае хатнія гульні «Алімпік» праводзіць на «Парк Алімпік Ліянэ», а трэніруецца каманда ў цэнтры «Таля Валёж» у Ліёне.

Клюб дасягнуў свайго піку ў 2000-х гадох і ў пэрыяд паміж 2002 і 2008 гадамі, калі сем разоў запар станавіўся чэмпіёнам краіны, што зьяўляецца рэкордам для Францыі. Жаночая каманда «Ліёну» перамагала ў чэмпіянаце краіны 9 разоў. У 2007 годзе й мужчынская й жаночая каманда перамаглі ў чэмпіянаце Францыі, што таксама было ўпершыню ў гісторыі францускага футболу. У сэзоне 2010—2011 гадоў жаночая каманда перамагла Лігу чэмпіёнаў сярод жанчынаў.

«Ліён» зьяўляецца адным з самых папулярных клюбаў у Францыі. Каля 11% насельніцтва краіны падтрымліваюць клюб. «Ліён» падзяляе другое месца па гэтаму ліку з «Пары Сэн-Жэрмэн» і саступае толькі клюбу «Алімпік Марсэль»[4]. «Ліён» ёсьць самым заможным клюбам краіне, сфармаваўшы штогадовы прыбытак у памеры 139,6 млн у сэзоне 2008—2009 гадоў[5].

На міжнародным узроўні «Ліён» рэгулярна ўдзельнічае ў самым прэстыжным клюбным турніры Эўропы — Лізе чэмпіёнаў. «Ліён» зьяўляўся чальцом арганізацыі эўрапейскіх футбольных клюбаў G-14 да моманту ейнага роспуску ў 2008 годзе. Пасьля гэтага клюб стаў адным з заснавальнікаў Асацыяцыі эўрапейскіх клюбаў. Клюб мае мянушку «дзеці» (франц. Les Gones у перакладзе з рэгіянальнага ліёнскага дыялекту).

«Алімпік Ліён» быў заснаваны ў 1950 годзе шляхам зьліцьця двух клюбаў — ФК «Ліён» і ўнівэрсытэцкай каманды гэтага ж гораду, якія, у сваю чаргу, вялі адлік свайго існаваньня з 1899 году, які, менавіта, і прынята лічыць афіцыйнай датай стварэньня клюбу.

Пасьля шматлікіх унутраных рознагалосьсяў у дачыненьні да прафэсійнага статусу клюбу, мэнэджар клюбу Фэлікс Люё й ягоныя прыхільнікі вырашылі сфармаваць свой уласны клюб. 3 жніўня 1950 году плян Люё прыйшоў у жыцьцё, калі клюб «Ліён» быў афіцыйна заснаваны доктарам Альбэрам Трыльля й іншымі паплечнікамі. 26 жніўня 1950 году клюб згуляў сваю ​​першую афіцыйную сустрэчу, перамогшы клюб «Парыж Шарэнто» зь лікам 3:0 перад 3 тысячамі гледачоў. Клюб ужо на другі год свайго існаваньня здолеў перамагчы ў другім дывізіёне й падняцца ў эліту.

«Парк Алімпік Ліянэ» зьўляецца хатнім стадыёнам клюбу з 2016 году.

Хатнім стадыёнам для «Ліёну» доўгі час зьяўляўся «Стад дэ Жэрлян». Ён разьмешчаны ў горадзе Ліёне і выкарыстоўваецца для правядзеньня футбольных і рэгбійных матчаў. У 1910 годзе мэру гораду Ліёну Эдуару Эрыё прыйшла ў галаву ідэя распрацаваць і пабудаваць стадыён для лёгкай атлетыкі й для раварыстаў. У 1912 годзе пабудова стадыёну была афіцыйна даручана мясцоваму архітэктару Тані Гарнье. Будаўніцтва пачалося ў 1914 годзе з надзеяй, што стадыён будзе завершаны да міжнароднай выставы 1914 году, аднак, з-за Першай сусьветнай вайны, будаўніцтва было часова прыпынена, але аднавілася пасьля вайны, і было завершана ў 1919 годзе, пры садзейнічаньні вялікага ліку нямецкіх ваеннапалонных. Да 1920 году стадыён быў цалкам працаздольным, а ў 1926 годзе «Стад дэ Жэрлян» быў афіцыйна адчынены.

Стадыён прымаў 2 матчы чэмпіянату Эўропы па футболе 1984 году. Таксама на стадыёне праводзіліся матчы чэмпіянату сьвету 1998 году. Для гэтага была выканана рэканструкцыя па праекце архітэктара Альбэрта Канстантына. Пасьля гэтага ўмяшчальнасьць стадыёна павялічылася да 40 494 пасадачных месцаў. У 2007 годзе стадыён прымаў матчы Кубка сьвету па рэгбі.

З 1950 году стадыён стаў хатняй арэнай для «Ліёну». Рэкорд наведвальнасьці для Лігі 1 быў зафіксаваны ў 1982 годзе на дэрбі паміж «Ліёнам» і «Сэнт-Эт’енам», тады колькасьць гледачоў склала 48 552 чалавекі. Падчас паўфінальнага матчу Кубка канфэдэрацыяў 2003 году, на стадыёне «Стад дэ Жэрлян» адбылася трагедыя — камэрунскі паўабаронца Марк-Вівіен Фаэ загінуў ад сардэчнага прыступу падчас матчу з Калюмбіяй.

З 2016 году клюб пераехаў на новы стадыён «Парк Алімпік Ліянэ», які ўжо пасьпеў прыняць матчы эўрапейскага першынства 2016 году.

Актуальны на 16 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Партугаліі Бр Антоні Лопіш 1990
3 Сьцяг Аргентыны Аб Нікаляс Тальяфіка 1992
4 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Поль Акуаку 1997
6 Сьцяг Францыі ПА Максанс Какерэ 2000
7 Сьцяг Францыі ПА Жардан Вэрэту 1993
8 Сьцяг Францыі ПА Карэнтэн Талісо 1994
9 Сьцяг Нігерыі Нап Гіфт Орбан 2002
10 Сьцяг Францыі Нап Аляксандар Ляказэт (капітан) 1991
11 Сьцяг Бэльгіі Нап Малік Фафана 2005
12 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Ўілфрыд Заа (ар. Галатасарай) 1992
15 Сьцяг ЗША ПА Танэр Тэсман 2001
16 Сьцяг Бразыліі Аб Абнэр Вінісіюс 2000
17 Сьцяг Альжыру Нап Саід Бэнрагма 1995
18 Сьцяг Францыі ПА Раян Шэркі 2003
19 Сьцяг Сэнэгалу Аб Муса Ніякатэ 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Францыі Аб Саэль Кюмбэдзі 2005
22 Сьцяг Анголы Аб Клінтан Мата 1992
23 Сьцяг Бразыліі Бр Лукас Пэры 1997
27 Сьцяг Каморскіх выспаў Аб Вармэ Амары (ар. Рэн) 2000
30 Сьцяг Францыі Бр Жастэн Бэнгі Жаа 2005
31 Сьцяг Сэрбіі ПА Неманья Маціч 1988
34 Сьцяг Францыі ПА Маамаду Дыявара 2005
37 Сьцяг Ганы Нап Эрнэст Нуама 2003
40 Сьцяг Францыі Бр Рэмі Дэшам 1996
55 Сьцяг Харватыі Аб Дуе Чалета-Цар 1996
69 Сьцяг Грузіі Нап Жорж Мікаўтадзэ 2000
98 Сьцяг Ангельшчыны Аб Энзьлі Мэйтлэнд-Найлз 1997
Сьцяг Францыі Аб Ірвін Лямамі 2003
Сьцяг Францыі ПА Фляран Да Сыльва 2003

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]