Аліна Арлова | |
Аліна Арлоўская | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 28 чэрвеня 1988 (37 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Вісагіня, Летува |
Грамадзянства | Летува |
Прафэсія | сьпявачка, аўтар-выканаўца, піяністка |
Навуковая сфэра | паэзія |
Жанры | індзі[d], альтэрнатыўны рок[1], індзі-фольк[d], дайна і барока-поп[d] |
Інструмэнты | фартэпіяна |
Псэўданімы | Аліна Арлова |
Узнагароды | |
Сайт | Старонка на Myspace |
Алі́на Арло́ва (па-летувіску: Alina Orlova; нар. 28 чэрвеня 1988, Вісагіня, сапраўднае прозьвішча — Арлоўская) — летувіская сьпявачка. Сьпявае песьні па-летувіску, расейску, ангельску. Акрамя ўласных песьняў, таксама выконвае кавэр-вэрсіі песьняў замежных выканаўцаў (ДДТ, Moby ды інш.).
Бацька сьпявачкі па паходжаньні беларус, які нарадзіўся ў Летуве. Маці нарадзілася ў Варонежы (Расея). Калі бацькі былі маленькімі, іхнія сем’і пераехалі ў Казахстан. Там яны жылі ў адным доме па суседзтве, будучыя бацькі Аліны пасябравалі, потым ажаніліся і вырашылі паехаць у Летуву[2]. Аліна скончыла літоўскую школу ў Вісагіні[2]. Яна мае малодшага брата.
Прэзэнтацыя дэбютнага альбому Laukinis šuo dingo (па-беларуску: Дзікі сабака дынга) у Летуве адбылася ў студзені 2008 году — у касьцёле Сьв. Кацярыны. Гэты выступ трансьляваўся па летувіскім тэлебачаньні. Назва плыткі пазычана ў аднайменнага твору Рувіма Фраермана, аднак у назьве прысутнічае гульня словаў: яе дакладны пераклад зь летувіскае — «Дзікі сабака зьнік» (тады як назва кнігі Фраермана правільна па-летувіску гучыць як Laukinis šuo dingas). Жанр песьняў Арловай брытанскі музычны крытык вызначыў як «бадзера-пануры балтыйскі фольк-поп»[3], а расейскі — як псыхафольк[4]. У Маскве канцэрт-прэзэнтацыя адбыўся 5 траўня ў клюбе «Апельсин»[5]. У Расеі плытка выйшла пад лэйблам «Снегири». Праз тры тыдні адбыліся аншлагавыя выступы сьпявачкі ў Лівэрпулі (28 траўня) ды Лёндане (29 траўня)[6].
У лістападзе таго самага году сваім выступам Аліна Арлова закрывала кіеўскі фэст незалежнае музыкі Moloko Music Fest[7].
У лютым 2010 на расейскім партале openspace.ru была прэзэнтаваная новая песьня «Чудеса»[8]. У чэрвені Аліна выступіла на летувіскім фэсьце Be2gether. Яе выступ базаваўся на песьнях, падрыхтаваных для новага альбому. У тым самым годзе францускі індзі-лэйбл «Fargo Music» выдаў дэбютнік у краінах Заходняй Эўропы.[9]
1 ліпеня 2010 году ў Вільні адбылася прэзэнтацыя альбому «Mutabor».