Аліна Яноўская

Аліна Яноўская
Alina Janowska
Імя пры нараджэньні Alina Maria Janowska
Дата нараджэньня 16 красавіка 1923
Месца нараджэньня Сьцяг Польшчы Варшава, Польшча
Дата сьмерці 13 лістапада 2017
Месца сьмерці Сьцяг Польшчы Варшава, Польшча
Прычына сьмерці хвароба Альцгаймэра
Месца пахаваньня
Занятак акторка
Месца працы
Гады дзейнасьці 1947—2008
Псэўданімы Setka, Alina
Сябра ў Związek Artystów Scen Polskich[d]
Дзеці Міхал Заблоцкі[d]
Узнагароды
Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж афіцэрскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж афіцэрскі ордэна Адраджэньня Польшчы
IMDb ID nm0417923

Аліна Яноўская (па-польску: Alina Maria Janowska-Zabłocka; 16 красавіка 1923, Варшава — 13 лістапада 2017, Варшава) — польская акторка, удзельніца Варшаўскага паўстаньня.

Нарадзілася 16 красавіка 1923 году ў Варшаве ў сям’і буйных земляўласьнікаў. Бацька, па адукацыі інжынэр сельскай гаспадаркі, быў ад’ютантам генэрала Юзэфа Доўбар-Мусьніцкага. Маці, Марцэліна Рымкувічоўна, па адукацыі сьпявачка аперэты, адмовілася ад шматспадзеўнай кар’еры дзеля мужа і сям’і. Брат бацькі, Богдан Яноўскі, земляўласьнік маёнтку Яноўскіх у вёсцы Паляны-2 каля Вішнева, быў расстраляны бальшавікамі ў Харкаве (1940, частка катынскага масакару). Яна ў 1939 годзе ўцякла з Крэсаў да Варшавы. У 1942 годзе была арыштавана і зьняволена ў вязьніцы Сэрбія ў Варшаве. У Варшаўскім паўстаньні зь першага да апошняга дня (батальён «Кіліньскі»). Памерла 13 лістапада 2017 году ў Варшаве.

Выбраная фільмаграфія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Złotopolscy (1997—2008),
  • Podróż za jeden uśmiech (1971),
  • Wojna domowa (1965),
  • Zakazane piosenki (1947).
  • Dariusz Michalski, Jam jest Alina czyli Janowska Story, Prószyński i S-ka, Warszawa 2007, ISBN 978-83-7469-597-8.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]