Амонія Нікасія

Амонія
Поўная назва Αθλητικός Σύλλογος Ομόνοια Λευκωσίας
Заснаваны 17 чэрвеня 1948
Горад Нікасія, Кіпр
Стадыён ГСП
Умяшчальнасьць: 22 859
Прэзыдэнт Стаўрас Папастаўру[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён
 · 2023—2024 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Амо́нія» (па-грэцку: Ομόνοια) — кіпрскі футбольны клюб з гораду Нікасіі. Заснаваны ў 1948 годзе, клюб далучыўся да Кіпрскай футбольнай асацыяцыі ў 1953 годзе. А 14 чэрвеня 2018 году «Амонія» стала прыватнай кампаніяй, упершыню ў сваёй гісторыі[2]. 21-разовы чэмпіён Кіпру, 16-разовы ўладальнік Кубка Кіпру. Клюб утрымлівае рэкорд, займаючы 1 ці 2 месца запар з 1972 па 1987 гады. У гэты пэрыяд 13 разоў клюб станавіўся чэмпіёнам краіны. З 1980 па 1983 гады «Амонія» чатыры разы запар кожны год здабывала кубак Кіпру. Акрамя футбольнай дружыны, клюб мае таксама прадстаўніцтвы ў баскетболе[3], валейболе[4], роварным спорце[5] і футзале. Апошні зь іх ёсьць асабліва пасьпяховым, дамогшыся перамогі ў лізе і кубку тры гады запар з 2011 году[6].

Заўзятары «Амоніі» ў гасьцявым матчы супраць аўстрыйскага «Рэд Булу» ў 2010 годзе.

Гістарычна склалася, што «Амонія» адна з самых папулярных камандаў на Кіпры з часу стварэньня клюбу. Дасьледаваньне 2022 году, праведзенае Нікасійскім унівэрсытэтам, выявіла, што «Амонія» ёсьць самай папулярнай камандай на востраве на сёньняшні дзень, то бок каля 30,7% з прыблізна 1500 апытаных людзей завілі аб сваёй прыхільнасьці да клюбу[7].

«Амонія» трымае рэкорд па колькасьці рэалізаваных білетаў у лізе сярод кіпрскіх камандаў за адзін сэзон. Гэта адбылося ў сэзоне 2009—2010 гадоў, калі было прададзена 162 061 квіткой. Клюб таксама ўсталяваў рэкорд на самую высокую сярэднюю наведвальнасьць, калі ў сэзоне 2003—2004 гадоў у сярэднім хатнія матчы наведвалі 11 003 аматараў футболу[8].

Прыхільнікі «Амоніі» вядомыя сваім левымі сацыялістычнымі поглядамі. Многія зь іх заяўлялі, што яны зьвязаныя з Прагрэсіўнай партыяй працоўнага народу. «Амонія» таксама традыцыйна разглядаецца як народны клюб ці клюб кіпрскай працоўнай клясы. Шмат хто з прыхільнікаў «Амоніі» на матчах каманды размахваюць сьцягамі з выявамі Чэ Гевары[9].

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Кіпру Бр Канстантынас Панагі 1994
2 Сьцяг Сэнэгалу Аб Альфа Д’юнку 2001
3 Сьцяг Грэцыі Аб Фотыс Кіцас 2003
4 Сьцяг Швэцыі Аб Філіп Гэляндэр 1993
5 Сьцяг Малі Аб Сэну Кулібалі 1994
7 Сьцяг Каба-Вэрдэ Нап Вільлі Сэмэду 1994
9 Сьцяг Кіпру Нап Андронікас Какуліс 2001
10 Сьцяг Ізраілю Нап Амэр Ацылі 1993
11 Сьцяг Бразыліі ПА Эвандру Коста 1996
14 Сьцяг Польшчы Нап Марыюш Стэмпінскі 1995
15 Сьцяг Чарнагорыі Нап Душан Бакіч 1999
17 Сьцяг Грэцыі Аб Яніс Масурас 1996
20 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Матэо Марыч 1998
21 Сьцяг Сэрбіі Нап Вэлька Сіміч 1995
22 Сьцяг Вугоршчыны Аб Адам Ланг 1993
23 Сьцяг Нігерыі Бр Фрэнсіс Узога 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24 Сьцяг Марока Аб Амін Камас 1999
30 Сьцяг Кіпру Аб Ніколяс Панаёту 2000
31 Сьцяг Кіпру ПА Яніс Кусуляс (капітан) 1996
33 Сьцяг Польшчы ПА Матэвуш Мусялоўскі 2003
40 Сьцяг Бразыліі Бр Фабіяну Фрэйтас 1988
45 Сьцяг Кіпру ПА Андрэас Хрысту 2005
74 Сьцяг Кіпру ПА Панаётыс Андрэў 2006
75 Сьцяг Кіпру Нап Ляізас Ляізу 2003
76 Сьцяг Кіпру ПА Харалямпас Харалямпус 2002
78 Сьцяг Кіпру Бр Пантэліс Міхаіл 2005
80 Сьцяг Чарнагорыі ПА Новіца Эракавіч 1999
85 Сьцяг Кіпру Нап Ангеляс Нэафыту 2005
90 Сьцяг Украіны ПА Раман Безус 1990
98 Сьцяг Кіпру Бр Харалямпас Кірыякідыс 1998
99 Сьцяг Камэруну Нап Сайду Аліюм (ар. Гамарбю) 2003

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]