Амфіюмы

Амфіюмы
Амфіюма мэанс (Amphiuma means)
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаЗемнаводныя
АтрадХвастатыя земнаводныя
СямействаАмфіюмы
Бінамінальная намэнклятура
Amphiumidae

Амфіюмы (Amphiumidae) — сямейства хвастатых земнаводных.

Сямейства ўключае 3 віды. Найбольш вядомая амфіюма мэанс.

Пашыраны на паўднёвым усходзе ЗША. Жывуць у забалочаных вадаёмах, азёрах, непраточных глеістых вадаёмах, на рысавых чэках (абвалаваных участках палёў).

Даўжыня 0,8 — 1 м. Цела чорнае, вугрападобнае. Маюць дзьве пары малых рудыментарных канечнасьцяў з двума-тыма недаразвітымі пальцамі, унутраныя шчэлепы і схаваныя пад скурай вочы. Лічынкі дыхаюць шчэлепамі, дарослыя лёгкімі.

Кормяцца бесхрыбетнымі, радзей дробнымі рыбамі, земнаводнымі. Зімуюць у глеі.

Адкладаюць на сушы ў вільготных месцах да 150 яек. Полавая сьпеласьць на 4-м годзе.

Чалавекам выкарыстоўваюцца мяса, тлушч і скура.