Амэдэа Авагадра | |
Lorenzo Romano Amedeo Carlo Avogadro di Quaregna e Cerreto | |
Дата нараджэньня | 9 жніўня 1776[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | Турын |
Дата сьмерці | 9 ліпеня 1856[4][1][5][…] (79 гадоў) |
Месца сьмерці | Турын |
Месца вучобы | Турынскі ўнівэрсытэт |
Занятак | фізык, хімік, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | фізыка, хімія |
Месца працы | |
Вядомы як | адкрывальнік закону Авагадра |
Сябра ў | Нацыянальная акадэмія навук Італіі[d], Нямецкая акадэмія навук Леапальдына[d] і Турынская акадэмія навук[d][3] |
Подпіс | |
Лярэ́нца Рама́на Амэдэ́о Ка́рлё Авага́дра ды Кварэ́ньня э Чэрэ́та (па-італьянску: Lorenzo Romano Amedeo Carlo Avogadro di Quaregna e Cerreto; 9 жніўня 1776, Турын, Італія — 9 ліпеня 1856, Турын) — італьянскі навуковец, фізык і хімік, граф Кварэньні і Чэрэты. Найбольш вядомы працамі па малекулярнай тэорыі і адкрыцьцём закону, які цяпер носіць ягонае імя. У ягоны гонар названая канстанта, што апісвае колькасьць элемэнтарных часьцінак (атамаў, малекулаў, іёнаў ды інш.) у 1 молі рэчыва (6.0221417930×1023).