Амэрыканская норка | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Надатрад | Ляўразыятэрыі (Laurasiatheria) |
Атрад | Драпежныя (Carnivora) |
Падатрад | Сабакападобныя (Caniformia) |
Сямейства | Куніцавыя (Mustelidae) |
Падсямейства | Mustelinae |
Род | Neovison |
Від | Амэрыканская норка |
Бінамінальная намэнклятура | |
Neovison vison (von Schreber, 1777) | |
Арэал | |
Амэрыканская норка (Neovison vison) — жывёла клясы сысуноў атрада драпежных сямейства куніцавых.
Сустракаецца ў Канаде і ЗША. Гэты від сустракаецца ўздоўж ручаёў і азёр, а таксама ў балотах. Аддае перавагу ўчасткам з густой расліннасьцю.
Яго даўжыня складае 30–43 см, даўжыня хваста 13–23 см, маса 790–2310 г.
Поўсьць мяккая і густая, звычайна цёмна-карычневая з белымі плямамі на падбародку, грудзях і вобласьці горла. Цела доўгае і стройнае з кароткімі нагамі і завостраным плоскім тварам. Пальцы часткова перапончатыя, што сведчыць аб напаўводным характары жыцьця.
Амэрыканскія норкі ў асноўным жывёлы-адзіночкі, асабліва нецярпімыя адзін да аднаго самцы. Яны ў асноўным актыўныя ноччу, асабліва на світанні і ў прыцемках. Норкі — ўмелыя плыўцы і скалалазы. Тыповай здабычай з'яўляюцца рыбы, земнаводныя, ракападобныя, андатры і дробныя сысуны.
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |