Амёбы | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Пратысты |
Кляса | Tubulinea |
Атрад | Amoebida |
Сямейства | Amoebidae |
Род | Амёбы |
Бінамінальная намэнклятура | |
Amoeba | |
Амёбы (Amoeba, ад грэц. αμοιβή «зьмена») — род мікраскапічных аднавузавых жывёлаў зь сямейства Amoebidae. У амёбаў няправільная, пастаянна зьменлівая форма. Перасоўваецца пры дапамозе псэўдаподыяў.
Водзяцца ў сажалках, у вільготнай глебе, ў вантробах жывёлаў; яны складаюцца з тонкай вонкавай абалонкі вузы, вялікага ядра, пажыўной і скарачальнай вакуолі і тлушчавых глёбулаў. Яны размножваюцца бінарным дзяленьнем. Даўжыня да 0,3 мм. Найбольш вядомы від — амёба звычайная (Amoeba proteus).
Амёба — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў