Анакрэонт | |
па-старажытнагрэцку: Ἀνακρέων | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 570 да н. э.[1] |
Памёр | каля 485 да н. э.[1] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, эпіграматыст, гафмайстар |
Мова | старажытнагрэцкая мова[1][2] і іянійская грэцкая мова[d] |
Анакрэонт з вострава Тэас (Анакрэон, па-старажытнагрэцку: Ἀνακρέων, 570/559 — 485/478 да н.э.) — старажытнагрэцкі лірычны паэт. Быў уключаны ў кананічны сьпіс дзевяці лірыкаў вучонымі эліністычнай Александрыі.
Паходзіў з вострава Тэас (Малая Азія). Жыў на востраве Самасе, потым у Атэнах. Ствараў гімны, элегіі, эпіграмы, бяседныя песьні. Вершы пісаў на іянійскім дыялекце старажытнагрэцкай мовы.
Адзін зь першых лірыкаў Грэцыі. Пясьняр любові, весялосьці і сяброўскіх баляваньняў (вершы на гэтыя тэмы пазьней атрымалі назву анакрэантычных). Яго вершы радасныя, вясёлыя, жыцьцесьцьвярджальныя. Праўда, ён актыўна цікавіўся і палітыкай, а калі расчараваўся ў ёй, то шукаў забыцьцё ў каханьні і сяброўстве.
Да творчасьці Анакрэонта часта зьвяртаўся Максім Багдановіч.