Ангелюс Сылезіюс

Анґелюс Сылезіюс
Angelus Silesius
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Ёган Шэфлер (Johann Scheffler)
Псэўданімы Angelus Silesius
Нарадзіўся сьнежань 1624[1]
Брэслаў (цяпер Уроцлаў), Сылезія
Памёр 9 ліпеня 1677(1677-07-09)[2][3][4] (52 гады) або 1677[5]
Брэслаў (цяпер Уроцлаў), Сылезія
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт-містык, рэлігійны дзяяч
Кірунак Асьветніцтва
Жанр паэма
Мова нямецкая[6]

Ангелюс Сылезіюс, Сылескі Анёл (пасланец) (па-нямецку: Angelus Silesius, уласнае імя Ёган Шэфлер, па-нямецку: Johannes Scheffler, 25 сьнежня 1624, Брэслаў, цяпер Уроцлаў, Сылезія — 9 ліпеня 1677, тамсама) — нямецкі паэт-містык.

Сын польскага шляхціча й немкі нарадзіўся ў Брэславе (цяпер Уроцлаў). Сапраўдным імем пісьменьніка было Ёган Шэфлер, але шырокую творчую вядомасьць ён набыў пад псэўданімам Angelus Silesius (Сылескі пасланец), пад якім публікаваліся яго творы. У 1618 яго бацька пераехаў з Кракава ў Брэслаў, атрымаўшы тутэйшае грамадзянства. Будучы выхаваным на лютэранскіх каштоўнасьцях, Ёган атрымаў адукацыю навукоўца й фізыка. У 1652 перайшоў у каталіцтва. Праз два гады атрымаў пасаду галоўнага навукоўца пры двары Фэрдынанда ІІІ. У 1661 працаваў у якасьці сьвятара й стаў намесьнікам біскупа Брэслава. Памёр там жа ў кляштары сьвятога Мацьвія.

У 1657 апублікаваў калекцыю з 205 гімнаў пад назвай Heilige Seelenlust, oder geistliche Hirtenlieder der in ihren Jesum verliebten Psyche (1657), два зь якіх увайшлі ў пратэстанцкія зборнікі царкоўных сьпеваў. Найвыбітнейшай яго працай стала кніга Geistreiche Sinn-und Schluss-reime (1657), якая ў 1674 выйшла другім выданьнем пад назвай Cherubinischer Wandersmann (Херувімскі вандроўнік).

Носьбіт філязофскае традыцыі Экхарта, Таўлера, Бёмэ, Анґэлюс Сылезіюс ператварае яе ў паэтычнай форме. Ён не прытрымліваецца рамкаў вызначэньняў, уласьцівых пэўнаму веравызнаньню, паколькі для яго Бог ёсьць нешта невызначальнае. Чалавек мізэрны ў параўнаньні са Стваральнікам, але менавіту ў Ім, створаным па вобразу й падабенству Яго, Бог можа сазіраць Самога Сябе. Таму чалавек мусіць адмовіцца ад самога сябе, зрачыся ад свайго «Я», каб стаць тым, хто ён ёсьць насамрэч — вечным адлюстраваньнем Тварца. Нагэтулькі радыкальны пункт гледжаньня, блізкі па свайму сэнсу нэаплатанізму, асуждаўся каталіцкай царквой. «Херувімскі вандроўнік» аказаў значны ўплыў на шматлікіх нямецкіх паэтаў, у тым ліку Шапэнгаўэра, і быў у наступстве прызнаны аднім з найцудоўнейшых праяваў вольнага ад якіх-кольвек умоўнасьцяў містыцызму.

  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118503111 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ Lemcke L. Angelus Silesius (ням.) // Allgemeine Deutsche BiographieL: 1875. — Т. 1. — S. 453–456.
  3. ^ Angelus Silesius // Encyclopædia Britannica (анг.)
  4. ^ Ангелусъ Силезіусъ (рас.) // Энциклопедический лексиконСПб: 1835. — Т. 2. — С. 231.
  5. ^ Library of the World's Best Literature / пад рэд. Ч. Д. Ўорнэр — 1897.
  6. ^ Angelus Silesius, 1624-1677 // CONOR.SI

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]