Андрыя Жыўкавіч | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 ліпеня 1996[1][2][3] (28 гадоў)
| |
Рост | 170 см | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | ПАОК | |
Нумар | 14 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2016 2016—2020 2020— |
Партызан Бэнфіка ПАОК |
63 (17) 55 (3) 137 (32) |
Зборныя | ||
2013— | Сэрбія | 53 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
А́ндрыя Жы́ўкавіч (па-сэрбску: Андрија Живковић / Andrija Živković; нар. 11 ліпеня 1996 году) — сэрбскі футбаліст, ўінгер грэцкага клюбу ПАОК і нацыянальнай зборнай Сэрбіі.
Прыяднаўся да акадэміі бялградзкага «Партызана» ў верасьні 2009 году.
Дэбют гульца ў прафэсійным футболе прыпаў на 28 красавіка 2013 году ў матчы супраць клюбу «Нові Пазар», калі Жыўкавіч зьявіўся на замену замест Дарка Брашанаца[4]. Улетку гулец склаў прафэсійную дамову з клюбам тэрмінам на тры гады[5]. Свой першы гол забіў у браму крагуевацкім «Раднічкам 1923», а сама сустрэча скончылася пераканаўчай перамогай сталічнага клюбу зь лікам 5:1[6]. Гулец адзначаўся галамі ў наступным трох матчах каманды. У сваім трэцім сэзоне Жыўкавіч замацаваўся ў асноўным складзе каманды.
У ліпені 2016 году сэрб далучыўся да партугальскай «Бэнфікі», склаўшы пяцігадовую працоўную ўгоду[7]. Да партугальцаў гулец прыяднаўся ў якасьці вольнага агента, бо на той момант кантракт з «Партызанам» ужо скончыўся. 8 верасьня 2020 году было аб’яўлена аб пераходзе гульца да шыхтаў грэцкага клюбу ПАОК. Ужо праз тыдзень нападнік адзначыўся голам у браму свайго былога партугальскага клюбу ў кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў[8].
Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Сэрбіі 11 кастрычніка 2013 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Японіі, замяніўшы на полі Зорана Ташыча[9]. Гульцу на той момант было толькі 17 гадоў.
Партызан:
Бэнфіка:
ПАОК: