Андрэ Анана | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 красавіка 1996[1][2][3] (28 гадоў) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Манчэстэр Юнайтэд | |
Нумар | 24 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2022 2022—2023 2023— |
Аякс Інтэрнацыянале Манчэстэр Юнайтэд |
148 (0) 24 (0) 50 (0) |
Зборныя | ||
2016— | Камэрун | 42 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Андрэ́ Анана́ (па-француску: André Onana; нар. 2 красавіка 1996 году) — камэрунскі футбаліст, брамнік ангельскага клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Камэруну.
Анана ў нарадзіўся ў Камэруне і, дзякуючы адмысловай фундацыі Самюэля Это’о, атрымаў магчмасьць у 2010 годзе далучыцца да акадэміі «Барсэлёны»[4]. Да прафэсійнай дружыны гулец не далучыўся, бо ў пачатку студзеня 2015 году вырашыў выправіцца ў Нідэрлянды, дзе склаў пагадненьне з амстэрдамскім «Аяксам». Далучыўся да моладзевай дружыны клюбу, за якую дэбютаваў у лютым таго ж году. Ужо наступным годам 20 жніўня камэрунец дэбютаваў у асноўнай камандзе «Аяксу» ў матчы супраць «Вілем II». Менавіта з таго сэзону 2016—2017 году трывала заняў месца ў браме амстэрдамцаў. У траўні 2017 гулец працягнуў кантракт з клюбам да 2021 году[5]. У сакавіку 2019 году ён зрабіў яшчэ адное падаўжэньне дамовы да чэрвеня 2022 году[6]. У лістападзе 2019 году ў інтэрвію выказаў цікавасьць да ангельскай Прэм’ер-лігі[7]. У лютым 2021 году брамніку забаранілі гуляць на працягу 12 месяцаў пасьля таго, як УЭФА выявіў станоўчае тэставаньне на забароненае рэчыва фурасэмід. «Аякс» апэляваў на вырак арганізацыі, спасылаючыся на памылковае ўжываньне жонкавых лекаў[8]. У выніку тэрмін забароны быў зьніжана да дзевяці месяцаў арбітражным спартовым судом ў чэрвені[9]. 24 лістапада 2021 году, адбыўшы дыскваліфікацыю, брамнік вярнуўся на поле ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Бэшыкташу». Матч скончыўся перамогай «Аякса» зь лікам 2:1. У траўні 2022 году стала вядома аб сыходзе гульца з клюбу па сканчэньні сэзону.
1 ліпеня 2022 году «Інтэрнацыянале» афіцыйна пацьвердзіў ад складаньні з Ананам пяцігадовай угоды[10].
Анана мае на сваім рахунку выступы ў складзе моладзевай зборнай Камэруну. У нацыянальную зборную быў запрошаны на таварыскую гульню супраць зборнай Францыі ў траўні 2016 году[11], але дэбют гульца прыпаў на пераможны таварыскі матч супраць зборнай Габону ў верасьні таго ж году. Галкіпэр абараняў браму сваёй дружыны ў матчы за трэцяе месца на Кубку афрыканскіх нацыяў 2021 году супраць зборнай Буркіна-Фасо[12].
«Аякс»:
«Інтэрнацыянале»:
«Манчэстэр Юнайтэд»:
Манчэстэр Юнайтэд — цяперашні склад
|
---|
1 Баіндыр · 2 Ліндэлёф · 3 Мазраўі · 4 дэ Ліхт · 5 Магуайр · 6 Мартынэс · 7 Маўнт · 8 Фэрнандыш · 9 Гёйлюн · 10 Рашфард · 11 Зыркзээ · 12 Малясія · 14 Эрыксэн · 15 Яро · 16 Дыяльлё · 17 Гарнача · 18 Казэміру · 20 Далот · 21 Матэўс · 22 Гітан · 23 Шоў · 24 Анана · 25 Угартэ · 35 Эванз · 37 Мэйну · 43 Кольер · 44 Гор · Трэнэр: тэн Гаг |