Андрэй Варанкоў

Андрэй Варанкоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 лютага 1989(1989-02-08)[1] (35 гадоў)
Рост 187 см[2]
Вага 81 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2013 Дынама-2 Кіеў[d] 69 (13)
2007—2013 Дынама Кіеў 0 (0)
2009 Абалонь Кіеў[d] 14 (5)
2010—2011 Крыўбас 34 (11)
2011 Карпаты 5 (0)
2012—2013 Мэталюрг Запарожжа 9 (0)
2012 Нёман Горадня 12 (2)
2014—2016 Славія Мазыр 59 (13)
2017—2018 Гарадзея 39 (4)
2019—2023 ДПММ[d] 49 (54)
Зборныя
2007—2008 Беларусь (да 19)[d] 6 (2)
2007—2011 Беларусь 9 (0)
2008—2011 Беларусь (да 21) 20 (6)

Андрэй Варанкоў (нар. 8 лютага 1989 году) — беларускі футбаліст, нападнік. У 2007—2011 гадах правёў 9 гульняў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.

Выхаванец мазырскага футболу, але юнаком апынуўся ў кіеўскім «Дынама». Гуляў за другую каманду, а пасьля аддаваўся ў арэнду ў клюбы ўкраінскай Прэм’ер-лігі. У сакавіку 2012 году быў аддадзены ў арэнду ў гарадзенскі «Нёман». Пасьля сканчэньня сроку арэнды ў гарадзенскім клюбе ў жніўні 2012 году зноў аддадзены ў арэнду, на гэты раз у запарожскі «Мэталюрг». З сакавіка 2013 году выступаў за «Дынама-2»[3]. У чэрвені 2013 году пакінуў «Дынама» ў якасьці свабоднага агента[4].

Варанкоў у складзе ўкраінскай «Абалоні».

Пасьля растанак з «Дынама» доўгі час заставаўся бяз клюбу, але меў прапановы з Заходняй Эўропы[5]. Толькі ў верасьні 2014 году далучыўся да мазырскай «Славіі», падпісаўшы кантракт да канца 2014 году[6]. Застаўся ў «Славіі» і ў сэзоне 2015 году, калі клюб прабіўся ў Найвышэйшую лігу. Выступаў пераважна на пазыцыі «пад нападнікам», з 6 галявымі перадачамі быў найлепшым асыстэнтам клюбу ў сэзоне. У першай палове сэзону 2016 году звычайна выходзіў на замену, а пасьля зыходу з каманды Дзяніс Лапцева ўлетку застаўся асноўным нападнікам мазырчукоў. У студзені 2017 году перайшоў у «Гарадзею»[7]. У складзе каманды стаў адным з асноўных нападнікаў. У ліпені 2018 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[8].

У сьнежні 2018 году далучыўся да брунейскага клюбу ДПММ, які выступае ў чэмпіянаце Сынгапура[9]. У сэзоне 2019 году прывёў сваю каманду да чэмпіёнства, а сам з 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам лігі. У лістападзе 2019 году на адзін год падоўжыў кантракт з ДПММ[10]. У сэзоне 2020 году чэмпіянат Сынгапура хутка быў спынены, каманда не праводзіла афіцыйных матчаў. У 2021 годзе гуляў за ДПММ у чэмпіянаце Брунэю, дзе ў 6 матчах забіў 23 галы. У сэзоне 2022 году не выступаў, бо ДПММ ня браў удзел ані ў якіх лігах. У студзені 2023 году, пасьля таго як ДПММ вярнуўся ў чэмпіянат Сынгапуру, падоўжыў кантракт з клюбам[11]. У сьнежні 2023 году пакінуў каманду[12].

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, зь якой здабыў бронзавы мэдаль моладзевага чэмпіянату Эўропы 2011 году ў Даніі (забіў на турніры 2 галы — Ісьляндыі з пэнальці і Гішпаніі). Гулец алімпійскай зборнай на Алімпіядзе ў Лёндане. 13 кастрычніка 2007 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі.

  • Уладальнік Супэркубка Ўкраіны: 2007
  • Чэмпіён Сынгапуру: 2019
  • Бронзавы прызэр моладзевага чэмпіянату Эўропы: 2011
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Славія Мазыр 2015 Найвышэйшая ліга 22 3
2016 Найвышэйшая ліга 26 4
Гарадзея 2017 Найвышэйшая ліга 28 4
2018 Найвышэйшая ліга 11 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]