Андрэй Кабякоў лац. Andrej Kabiakoŭ | |
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
27 сьнежня 2014 — 18 жніўня 2018 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Міхаіл Мясьніковіч |
Наступнік: | Сяргей Румас |
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта РБ | |
27 жніўня 2012 — 27 сьнежня 2014 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Уладзімер Макей |
Наступнік: | Аляксандар Косінец |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі | |
8 лістапада 2011 — 2012 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Васіль Далгалёў |
Наступнік: | Ігар Петрышэнка |
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | |
24 сьнежня 2003 — 28 сьнежня 2010 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
4-ы міністар эканомікі Рэспублікі Беларусь | |
3 ліпеня 2002 — 24 сьнежня 2003 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Генадзь Навіцкі |
Папярэднік: | Уладзімер Шымаў |
Наступнік: | Мікалай Зайчанка |
2-і старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь | |
2 сьнежня 1998 — 24 ліпеня 2000 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Лінг (да 18 лютага 2000), Уладзімер Ярмошын |
Папярэднік: | Мікалай Дамашкевіч |
Наступнік: | Анатоль Тозік |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
21 лістапада 1960 (64 гады) Масква, РСФСР |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
|
Андрэ́й Уладзі́меравіч Кабяко́ў (нарадзіўся 21 лістапада 1960 году, Масква, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, былы прэм’ер-міністар Беларусі з 27 сьнежня 2014 году па 18 жніўня 2018 году.
Нарадзіўся ў Маскве ў 1960 годзе. У 1983 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут. 1985—1988 гг. — старэйшы майстар, намесьнік начальніка цэху, намесьнік начальніка зборачнай вытворчасьці заводу «Дыяпраектар», г. Рагачоў Гомельскай вобласьці. 1988—1989 гг. — інструктар арганізацыйнага аддзелу Рагачоўскага гаркаму КПБ. У 1991 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава. 1989—1991 — слухач інстытуту паліталёгіі і сацыяльнага кіраваньня КПБ. 1991—1992 гг. — начальнік плянава-эканамічнага аддзелу заводу «Дыяпраектар». 1992—1995 гг. — намесьнік дырэктара па эканоміцы заводу «Дыяпраектар».
1995—1996 гг. — намесьнік начальніка Службы кантролю прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. 1996—1998 гг. — намесьнік Старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 1998 г. — прэзыдэнт Беларускага дзяржаўнага канцэрну па вытворчасьці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасьці. 2 сьнежня 1998 г. загадам прэзыдэнта №575 прызначаны старшынём Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. 6 кастрычніка 2000 г. прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белпрамбудбанк». 2000—2001 гг. — першы намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 3 студзеня 2001 г. яму даручана стварыць камісію, якая зоймецца апэратыўным кантролем за рытмічным напаўненьнем дзяржбюджэту ў 2001 г. 21 верасьня 2001 г. ізноў абраны прэзыдэнт прыняў адстаўку Савету міністраў Рэспублікі Беларусь. 24 верасьня 2001 г. загадам прэзыдэнта №519 прызначаны намесьнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З 3 ліпеня 2002 году па 24 сьнежня 2003 году — міністар эканомікі Беларусі. Са сьнежня 2003 году па 28 сьнежня 2010 году — намесьнік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З 28 сьнежня 2010 году — намесьнік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[1]. 8 лістапада 2011 г.[2] прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі[3]. з 27 жніўня 2012 — кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
27 сьнежня 2014 году прызначаны на пасаду Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[4]. 23 кастрычніка 2017 году падпісаў Пастанову № 797 «Аб унясеньні зьмяненьня і дапаўненьняў у Палажэньне аб парадку функцыянаваньня інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацыяў», што набыла моц 1 студзеня 2019 году і ўвяла абавязковасьць разьмяшчэньня зьвестак на беларускай мове[5]. Паводле Пастановы, у Палажэньне ўводзіўся пункт 7-2, дзе згадвалася: «Прымяненьне расейскай і беларускай мовы ёсьць абавязковым пры разьмяшчэньні на інтэрнэт-сайтах інфармацыі, пазначанай у падпунктах 7.1–7.4, 7.6 пункту 7 гэтага Палажэньня»[6]. У адпаведных падпунктах згадвалася разьмяшчэньне зьвестак: «7.1. аб дзяржаўным органе і арганізацыі», «7.2. аб працы са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў», «7.3. аб ажыцьцяўленьні адміністрацыйных працэдураў у дачыненьні юрыдычных асобаў і грамадзянаў, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў», «7.4. аб таварах (работах, паслугах), якія вырабляюцца (выконваюцца, аказваюцца) арганізацыяй», «7.6. аб формах зваротнай сувязі»[7].
Жанаты. Мае дачку й сына.
|