Андрэй Салавей | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 сьнежня 1994[1] (30 гадоў) | |
Рост | 176 см | |
Вага | 67 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Славія Мазыр | |
Нумар | 30 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2015 | Дынама Берасьце | 39 (4) |
2016—2017 | Тарпэда-БелАЗ | 7 (0) |
2017—2018 | Слонім-2017 | 39 (12) |
2019—2020 | Лякаматыў Гомель | 47 (34) |
2021 | Гомель | 29 (18) |
2022—2023 | Шахцёр Салігорск | 19 (1) |
2023 | → Аксу | 13 (2) |
2024— | Славія Мазыр | 15 (3) |
Зборныя | ||
2021—2022 | Беларусь | 8 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Андрэй Віктаравіч Салавей (нарадзіўся 13 сьнежня 1994 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Футбаліст году Беларусі 2021 году.
Гуляў за дубль, а пачынаючы з 2012 году праходзіў у асноўны склад берасьцейскага «Дынама». У сэзоне 2013 году толькі ў другой палове стаў зьяўляцца на лаўцы запасных, адкуль часам выходзіў на замену. 1 верасьня 2013 году здабыў свой першы гол за асноўную каманду, чым прынёс перамогу над «Нафтанам» (2:1). У першай палове 2014 году не гуляў праз траўмы, у чэрвені 2014 году вярнуўся ў шыхты. У лістападзе 2014 году ўпершыню зьявіўся ў стартавым складзе берасьцейскай каманды. У лютым 2015 году падоўжыў кантракт з «Дынама»[3]. У сэзоне 2015 году ўжо трывала замацаваўся ў аснове берасьцейцаў, стаў выкарыстоўвацца пераважна на пазццыі нападніка.
У студзені 2016 году выправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з гэтым клюбам[4]. У складзе жодзінцаў стаў выступаць у асноўным за дубль, у галоўнай камандзе звычайна толькі часам выходзіў на замену. У ліпені 2016 году выправіўся на зборы ва Ўзброеныя Сілы[5], у верасьні вярнуўся ў каманду. У першай палове сэзона 2017 году выступаў выключна за дубль жодзінцаў. У ліпені 2017 году па пагадненьні бакоў скасаваў кантракт з «Тарпэда-БелАЗам»[6] і далучыўся да «Слоніма-2017»[7], дзе стаў адным з асноўных гульцоў.
У студзені 2019 году сышоў з слонімскага клюбу[8] і неўзабаве перайшоў у гомельскі «Лякаматыў»[9]. Замацаваўся ў якасьці аднаго з асноўных гульцоў клюбу, у сэзоне 2020 году з 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам першай лігі. У студзені 2021 году склаў дамову з «Гомлем»[10]. Стаў адным зь лідэраў каманды ў найвышэйшай лізе і найлепшым ейным бамбардзірам. Паводле вынікаў сэзону заняў другое месца ў сьпісе бамбардзіраў найвышэйшай лігі пасьля Дэмба Дарба, быў прызнаны найлепшым нападнікам і футбалістам году Беларусі[11].
У студзені 2022 году па заканчэньні кантракту з «Гомлем» у якасьці свабоднага агента падпісаў пагадненьне з салігорскім «Шахцёрам»[12]. У новым клюбе ня здолеў замацавацца, у выніку чаго на сэзон 2023 году быў аддадзены ў арэнду ў казаскі клюб «Аксу». Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2023 года пакінуў клюб[13]. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2023 году пакінуў клюб[14]. У студзені 2024 году пачынаў трэнавацца з салігарчанамі[15], аднак неўзабаве скасаваў кантракт з клюбам і стаў гульцом мазырскай «Славіі»[16].
«Тарпэда-БелАЗ»:
«Шахцёр»:
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Берасьце | 2012 | Найвышэйшая ліга | 6 | 0 |
2013 | Найвышэйшая ліга | 4 | 1 | |
2014 | Найвышэйшая ліга | 9 | 1 | |
2015 | Найвышэйшая ліга | 20 | 2 | |
Тарпэда-БелАЗ | 2016 | Найвышэйшая ліга | 7 | 0 |
Слонім-2017 | 2017 | Першая ліга | 13 | 3 |
2018 | Першая ліга | 26 | 9 | |
Лякаматыў | 2019 | Першая ліга | 23 | 13 |
2020 | Першая ліга | 24 | 21 | |
Гомель | 2021 | Найвышэйшая ліга | 29 | 18 |
Шахцёр Салігорск | 2022 | Найвышэйшая ліга | 18 | 1 |
Старэйшы брат Арцём, футбаліст клюбаў «Дынама» (Менск), «Тарпэда-БелАЗ» і іншых.