Андрэй Шамрук

Андрэй Шамрук
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 красавіка 1994(1994-04-27)[1] (30 гадоў)
Рост 177 см[2]
Вага 67 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Гомель
Нумар 15
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2015 Дынама Берасьце 46 (0)
2015 Баранавічы 13 (0)
2016—2017 Смалявічы 44 (4)
2018—2020 Менск 32 (0)
2021 Віцебск 24 (0)
2022—2023 Дынама Берасьце 38 (1)
2023—2024 Славія Мазыр 35 (2)
2025—4 Гомель 1 (0)
Зборныя
2013 Беларусь (да 21) 5 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 сакавіка 2025.

Андрэ́й Шамру́к (нар. 27 красавіка 1994 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Гомля».

Гуляў за дубль берасьцейскага «Дынама», а ў другой палове 2012 году пачаў трапляць у асноўны склад. У cэзоне 2013 году таксама прыцягваўся да асноўнага складу. Звычайна выходзіў на замену, часам зьяўляўся ў стартавым складзе. Гуляў на пазыцыі флянгавага атакуючага паўабаронцы. 25 жніўня 2013 году ў кубкавым матчы супраць гарадзенскага «Нёману» атрымаў траўму і больш да сканчэньня cэзону на полі не зьяўляўся.

У cэзоне 2014 году амаль не гуляў праз пашкоджаньні. У cэзоне 2015 году вярнуўся на гульнявую пляцоўку, дзе чаргаваў выхады ў пачатковым складзе і на зьмены. У жніўні 2015 году быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы»[4]. Па заканчэньні cэзону ў сьнежні 2015 году праз абавязаньні «Дынама» перад футбалістам БФФ надаў Шамруку статус свабоднага агента[5]. У лютым 2016 году прыбыў на прагляд у клюб «Смалявічы-СТІ», зь якім у сакавіку склаў працоўную дамову[6]. У cэзоне 2017 году замацаваўся ў асноўным складзе смалявічцаў і дапамог камандзе прабіцца ў Найвышэйшую лігу.

У студзені 2018 году стаў гульцом «Менску»[7]. Пачынаў cэзон 2018 году ў першай адзінаццатцы, аднак у красавіку атрымаў траўму. Вылекаваўся ў жніўні, а з кастрычніка зноў пачаў зьяўляцца на полі ў асноўнай камандзе. У студзені 2019 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[8]. У другой палове 2019 году пачаў часьцей выходзіць у стартавым складзе, а ў 2020 годзе зьяўляўся на полі нерэгулярна.

У студзені 2021 году далучыўся да «Віцебску»[9], дзе трывала замацаваўся ў пачатковым складзе. У студзені 2022 году стала вядома, што абаронца пакідае віцебскі клюб[10]. Хутка пачаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама» і ў лютым афіцыйна узмоцніў склад клюбу[11]. Замацаваўся ў галоўным складзе берасьцейскай каманды. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[12]. У ліпені 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў берасьцейскі клюб[13] і неўзабаве далучыўся да мазырскай «Славіі»[14]. У лютым 2025 году ўзгодніў умовы кантракту з «Гомлем»[15][16].

У жніўні 2013 году выступаў за моладзевую зборную Беларусі на міжнародным турніры ў Гішпаніі.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2015 Найвышэйшая ліга 13 0
Баранавічы Першая ліга 13 0
Смалявічы-СТІ 2016 Першая ліга 16 3
2017 Першая ліга 28 1
Менск 2018 Найвышэйшая ліга 8 0
  1. ^ а б в Andrey Shemruk // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://www.fcgomel.by/team/main-roster/andrey-shemruk/
  3. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/andrey_shemruk/
  4. ^ 1-я лига. “Орша” Разумова
  5. ^ Клопоцкий и Шемрук стали свободными агентами
  6. ^ Бурый, Кац и Шемрук пополнили ряды "Смолевичей-СТИ"
  7. ^ "Минск" подписал Андрея Шемрука
  8. ^ Шемрук подписал новый контракт с "Минском"
  9. ^ Андрей Шемрук перешел из "Минска" в "Витебск"
  10. ^ После Каленчука и Янушкевича "Витебск" покинули Шемрук и Музыченко
  11. ^ Колпачук и Шемрук подписали контракты с брестским "Динамо"
  12. ^ Шемрук остается в брестском "Динамо" (рас.) Праверана 2023-01-13 г.
  13. ^ Шемрук покинул брестское "Динамо" (рас.) Праверана 2023-07-24 г.
  14. ^ Шемрук и Джигеро пополнили ряды "Славии" (рас.) Праверана 2023-07-30 г.
  15. ^ Андрей Шемрук перешел в "Гомель" (рас.). Football.by (2025-02-07). Праверана 2025-03-08 г.
  16. ^ Андрей Шемрук — футболист «Гомеля» (рас.). Белорусский футбол (2025-02-07). Праверана 2025-03-08 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]