Антанас Баранаўскас | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 17 студзеня 1835[1]
|
Памёр | 26 лістапада 1902[1] (67 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | матэматык, мовазнавец, паэт, каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп |
Мова | летувіская мова[2] |
Антанас Барана́ўскас, Анто́ні Барано́ўскі (па-летувіску: Antanas Baranauskas; па-польску: Antoni Baranowski, нар. 17 студзеня 1835, Анікшты — 26 лістапада 1902) — польскі і летувіскі паэт, рымакаталіцкі біскуп.
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Варніскай каталіцкай сэмінарыі[3]. Зьяўляецца першым летувіскім дыялектолягам і стваральнікам тэрмінаў летувіскай граматыкі. Найбольш вядомы твор — паэма «Анікшчайскі бор» (Anykščių šilelis, 1860) — лічыцца клясыкай летувіскай літаратуры. Гэта паэма перакладалася на шмат моваў. Яна была напісана на матыў «Пана Тадэвуша». Другі паэтычны тэкст Баранаўскаса «Падарожжа ў Санкт-Пецярбург» таксама быў, відавочна адказам Міцкевічу, а менавіта на ягонае «Адступленьне»[4].
Пісаў таксама па-польску.
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |