Антвэрпэн | |||||
Поўная назва | Royal Antwerp Football Club | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1880 | ||||
Горад | Антвэрпэн, Бэльгія | ||||
Стадыён |
Босуілстадыён Умяшчальнасьць: 16 649 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Про Ліга | ||||
· 2023—2024 | 6 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы rafc.be (нід.) |
«Антвэ́рпэн» (па-нідэрляндзку: Antwerp) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Антвэрпэну. Клюб быў заснаваны ў 1880 годзе як крыкетны клюб ангельскімі студэнтамі, якія жылі ў Бэльгіі. Гэтая арганізацыя паўстала за 15 гадоў да стварэньня Каралеўскай бэльгійскай футбольнай асацыяцыі. Футбольная сэкцыя зьявілася да 1887 году, што робіць «Антвэрпэн» найстарэйшым клюбам краіны[2]. У выніку, у рэестры футбольных клюбаў антвэрпэнская дружына мае першы нумар. Пяціразовы чэмпіён Бэльгіі, чатырохразовы ўладальнік Кубка Бэльгіі.
Спачатку як крыкетны клюб «Антвэрпэн» паўстаў у 1880 годзе ангельскімі студэнтамі. Ужо да 1887 году зьявілася сэкцыя футболу. У 1900 годзе большасьць гульцоў адмовілася ад далейшым матчаў у складзе клюбу і перайшлі да складу «Бээрсхоту». Менавіта з таго часу суперніцтва паміж клюбамі мае сталы характар. У 1923 годзе «Антвэрпэн» пераехаў на свой сучасны стадыён Босуілстадыён. Не зважаючы на вялікую падтрымку, справы ў клюба не заўсёды былі добрымі. Гэтак з 1957 па 2023 гады клюб ня мог даць рады ў справе здабыцьця чэмпіёнскага тытула. Некаторы час «Антвэрпэн» нават мусіў правесьці ў другім дывізіёне. Гэтак чарговым разам клюб прасунуўся ў элітны дывізіён у 2000 годзе, але ў 2004 году зноў мусіў апусьціцца ў дывізіён ніжэй. Яны вярнуліся ў Про-лігу на сэзон 2017—2018 гадоў пасьля таго, як у матчы за прасоўваньне ў эліту здолелі перамагчы ў двубоі «Русэлярэ».
Па дасягненьні прасоўваньня ў Першы дывізіён клюб прызначыў на трэнэрскую пасаду дасьведчанага румынскага трэнэра Ласла Бёлені. Папярэдні ж трэнэр Вім Дэ Дэкер быў прызначаны ягоным памочнікам[3]. У другім сваім сэзоні па вяртаньні клюб кваліфікаваўся ў Лігу Эўропы, свой першы эўрапейскі кубкавы турнір упершыню за апошнія 25 гадоў. Антвэрпэнцы перамаглі ў фінале плэй-оф клюб «Шарлеруа» зь лікам 3:2. Цікава, што першапачаткова ў матчы рахунак быў на карысьць супернікаў (2:0)[4]. Эўрапейская кампанія пачалася зь перамогі над чэскай «Вікторыяй» паводле правіла гасьцявога голу ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе, пасьля чаго ў плэй-оф бэльгійцы атрымала паразу ад нідэрляндзкага АЗ[5]. У траўні 2020 году Бёлені сышоў пасьля сканчэньня дамовы[6], але ўжо праз чатыры месяцы антвэрпэнцы здабылі свой першы буйны трафэй за амаль 30 гадоў. У фінале Кубка Бэльгіі быў пераможаны «Бруге». Адзіны гол за «чырвоных» запісаў на свой рахунак колішні бругаўскі футбаліст Ліёр Рэфаэлаў[7]. Іван Лека, які ачольваў каманду ў фінале Кубка, правёў дружыну праз групавы этап Лігі Эўропы, здабыўшы 4 перамогі і фінішаваўшы на другім месьці. Адная зь перамогаў была атрымана ў матчы супраць ангельскага «Тотэнгэм Готспуру» Жузэ Маўрыньню[8]. Напрыканцы 2020 году трэнэр сышоў з сваёй пасады[9].
У траўні 2022 году ачоліў клюб колішная нідэрляндзкая зорка Марк ван Бомэль[10]. Ён паклікаў у каманды некалькі сваім суайчыньнікаў, у тым ліку Вінсэнта Янсэна, які пацэліў у браму «Мэхэлену» ў фінале Кубка Бэльгіі 2023 году[11]. Гэты мяч стаўся адным з двух галоў у сустрэчы, а абодва яны трапілі ў браму супернікаў антвэрпэнцаў. 4 чэрвеня 2023 году «Антвэрпэн» стаў чэмпіёнамі краіны пасьля таго, калі літаральна на апошніх хвілінах дасьведчаны абаронца клюбу Тобі Альдэрвэйрэльд выраўнаваў лік ў матчы супраць «Бруге» (2:2)[12].
|
|