Антон Цярэшчанка

Антон Цярэшчанка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 верасьня 1995(1995-09-20)[1] (28 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Гомельскі досьледны лясгас[d]
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2017 Гомель 38 (1)
2017 Мікашэвічы 26 (0)
2018 ЮАС 26 (0)
2019 Нафтан 11 (1)
2020 Шахцёр Петрыкаў 0 (0)
2022 Гомельскі досьледны лясгас[d] 17 (3)
2023—4 Гомельскі досьледны лясгас[d] 13 (1)
Зборныя
2015 Беларусь (да 21) 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
18 лістапада 2023.

Антон Цярэшчанка (нарадзіўся 20 верасьня 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Лясгасу».

З 2013 году пачаў выступаць за дубль «Гомля». 14 верасьня 2014 году дэбютаваў у асноўнай камандзе гамельчукоў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 64-й хвіліне матчу супраць наваполацкага «Нафтану» (1:5). У другой палове сэзону 2015 году ўжо трывала засвоіўся ў асноўным складзе «Гомля», у сэзоне 2016 году дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Першай лізе і пасьля гадавога перапынку вярнуцца ў элітны дывізіён.

У сакавіку 2017 году аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту» да канца сэзону[2], дзе гуляў у асноўным складзе. У студзені 2018 году вярнуўся з арэнды ў «Гомель»[3], а ў лютым перайшоў у склад дэбютанта Першай лігі — жыткавіцкага ЮАС[4][5]. У студзені 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў жыткавіцкі клюб[6].

Неўзабаве пасьля зыходу з ЮАС накіраваўся на прагляд у наваполацкі «Нафтан»[7] і ў выніку пачаў у клюбе сэзон 2019 году, дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У жніўні 2019 году пакінуў «Нафтан». У пачатку 2020 году быў унесены ў заяўку петрыкаўскага «Шахцёра» ў Другой лізе, але гэтак і не згуляў за каманду. У пачатку 2022 году далучыўся да гомельскага «Лясгасу».

15 красавіка 2015 году правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы ў пачатковым складзе ў таварыскім матчы супраць юніёрскай зборнай Украіны.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомель 2015 Найвышэйшая ліга 12 0
2016 Першая ліга 25 1
Граніт 2017 Першая ліга 26 0
ЮАС 2018 Першая ліга 26 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]