Антон Шрамчанка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 сакавіка 1993[1] (31 год) | |
Рост | 165 см | |
Вага | 61 кг[1] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Жэтысу | |
Нумар | 20 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2011—2014 | Дняпро Магілёў | 78 (9) |
2015 | Белшына | 24 (3) |
2016 | Дынама Менск | 6 (1) |
2017 | Дняпро Магілёў | 28 (4) |
2018—2019 | Гомель | 57 (5) |
2020—2022 | Менск | 83 (12) |
2023 | Шахцёр Салігорск | 12 (3) |
2023 | Мактаарал | 10 (1) |
2024— | Жэтысу | |
Зборныя | ||
2013—2014 | Беларусь (да 21) | 10 (3) |
Антон Шра́мчанка (нарадзіўся 12 сакавіка 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца казаскага клюбу «Жэтысу».
Пачаў займацца футболам у родным Рагачове, дзе у веку 13 гадоў быў залічаны ў спэцыяльную футбольную клясу Менскай сувораўскай вучэльні, дзе вучыўся на працягу чатырох гадоў. Пасьля заканчэньня вучэльні ў 2010 годзе стаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра», а на наступны год дэбютаваў у аснове. Першую палову 2012 году правёў у складзе фарм-клюбу «Дняпро-2», пасьля вярнуўся ў асноўную каманду і дапамог ёй здабыць перамогу ў Першай лізе. Сэзон 2013 году распачаў на лаўцы запасных, але пазьней замацаваўся ў асноўным складзе, звычайна гуляў на пазыцыі левага флянгавага нападніка. Выдатна праявіў сябе і ў выніку з 5 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клюбу ў сэзоне. У сэзоне 2014 году гуляў ужо ня так пасьпяхова, то бок зарабіў толькі 2 мячы ў чэмпіянаце, нярэдка заставаўся на лаве запасных. Паводле вынікаў сэзону «Дняпро» зноў вылецеў у Першую лігу.
З 2015 году выступаў за бабруйскую «Белшыну»[2]. У лютым 2016 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[3]. Замацаваўся ў складзе «Белшыны», выступаў на пазыцыі цэнтральнага нападніка або ўскрайняга паўабаронцы. У студзені 2016 году, пасьля прыходу ў «Белшыну» новага кіраўніцтва, вырашыў пакінуць клюб[4]. Неўзабаве цікавасьць да Шрамчанкі стала выказваць менскае «Дынама», і пасьля прагляду ў лютым ён стаў гульцом менчукоў[5]. Пачатак сэзона 2016 году прапусьціў праз траўмы, і вярнуўся на поле ў чэрвені, але ня здолеў замацавацца ў асноўным складзе дынамаўцаў. У сьнежні 2016 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб[6].
З студзеня 2017 году зноў трэнаваўся разам з магілёўскім «Дняпром», і ў лютым склаў угоду з клюбам[7]. Пачынаў сэзон у стартавым складзе магілёўцаў, у другой палове сэзону стаў часьцей выходзіць на замену. У студзені 2018 году пакінуў магілёўскі клюб[8] і неўзабаве стаў гульцом «Гомлю»[9]. У сэзоне 2018 году быў трывалым футбалістам асноўнага складу «Гомля», правёў усе 30 матчаў чэмпіянату Беларусі і два кубкавых. У сьнежні 2018 году падоўжыў кантракт з гомельскім клюбам[10]. У сэзоне 2019 году заставаўся гульцом стартавага складу, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. У сьнежні 2019 году пакінуў «Гомель»[11].
У студзені 2020 году падпісаў аднагадовы кантракт зь «Менскам»[12]. Стаў адным з асноўных гульцом каманды. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт да канца сэзону 2022 году[13]. Пасьпяхова правёў сэзон 2022 году, з 12 галявымі перадачамі стаў найлепшым асыстэнтам чэмпіянату, а зь лета стаў таксама капітанам дружыны.
У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў сталічны клюб[14] і неўзабаве склаў двухгадовае пагадненьне з салігорскім «Шахцёрам»[15]. Стаў гульцом стартавага складу каманды. У ліпені 2023 году пакінуў салігорскі клюб[16] і хутка далучыўся да казаскага «Мактааралу»[17]. У лютым 2024 году, пасьля таго як «Мактаарал» ня быў дапушчаны да новага сэзону Прэм’ер-лігі, перайшоў у «Жэтысу»[18].
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Белшына | 2015 | Найвышэйшая ліга | 24 | 3 |
Дынама Менск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 6 | 1 |
Дняпро Магілёў | 2017 | Найвышэйшая ліга | 28 | 4 |
Гомель | 2018 | Найвышэйшая ліга | 30 | 3 |