Антоніё Валенсія | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 жніўня 1985[1][2] (39 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2005 2005—2008 2006 2006—2007 2008—2009 2009—2019 2019—2020 2020—2021 |
Эль-Насьяналь Вільярэал → Рэкрэатыва (арэнда) → Ўіган Атлетык (арэнда) Ўіган Атлетык Манчэстэр Юнайтэд ЛДУ Кіта Керэтара |
84 (12) 2 (0) 12 (0) 22 (1) 62 (5) 241 (17) 20 (1) 15 (1) |
Зборныя | ||
2004—2019 | Эквадор | 99 (11) |
Люі́с Анто́ніё Вале́нсія Маске́ра (па-гішпанску: Luis Antonio Valencia Mosquera; нарадзіўся 4 жніўня 1985 году, Нуэва-Лёха, Эквадор) — былы эквадорскі футбаліст, які выступаў на пазыцыі ўскрайняга паўабаронцы і правага абаронцы. У свой час зьяўляўся гульцом нацыянальнай зборнай Эквадору, за якую правёў больш за 90 матчаў.
Валенсія пачаў кар’еру ў эквадорскім клюбе «Эль-Насьяналь». У 2005 годзе перайшоў у склад гішпанскага клюбу «Вільярэал». 3 жніўня 2006 году Валенсія далучыўся да ангельскага клюбу «Ўіган Атлетык», першапачаткова на ўмовах арэнды[3]. Дэбютаваў за «Ўіган» 19 жніўня ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», дзе «Ўіган» трываў паразу зь лікам 1:2[4].
30 чэрвеня 2009 году Антоніё стаў першым летнім падпісаньнем «Манчэстэр Юнайтэд». Сума трансфэру не была разгалошаная, паводле чутак, кошт гульца склад 16 млн фунтаў[5].
Валенсія дэбютаваў за нацыянальную зборную ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету супраць зборнай Парагваю 27 сакавіка 2005 году.
«Эль-Насьяналь»:
«Манчэстэр Юнайтэд»:
«ЛДУ Кіта»: