Антоніё Дзі Натале

Антоніё Дзі Натале
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 кастрычніка 1977(1977-10-13)[1][2] (47 гадоў)
Рост 170 см
Вага 73 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—2004 Эмпалі 158 (49)
1997—1998 Бока П’етры[d] 33 (6)
1998—1999 Віярэджа[d] 25 (12)
1998 Варэзэ[d] 5 (0)
2004—2016 Удынэзэ 385 (191)
Зборныя
2002—2012 Італія 42 (11)

Антоніё Дзі Натале (па-італьянску: Antonio Di Natale; нарадзіўся 13 кастрычніка 1977 году, Нэапаль, Італія) — італьянскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Італіі. Унівэрсальны нападнік, які можа згуляць на любым месцы на лініі нападзеньня. Ён адрозьніваецца сваім дрыблінгам, хуткасьцю й здольнасьцю забіваць і ствараць галявыя моманты.

Дзі Натале зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы «Эмпалі». Доўга гуляў у арэндзе ў іншых клюбах, пакуль ня здолеў замацавацца ў аснове. За 8 гадоў забіў за клюб 49 мячоў. У 2004 годзе «Эмпалі» вылецеў з Сэрыі А й Дзі Натале перайшоў ува «Ўдынэзэ», а таксама пачаў гуляць за зборную Італіі. Неўзабаве Антоніё стаў капітанам клюбу. 5 лютага 2011 году ў хатнім матчы супраць «Сампдорыі» Антоніё забіў свой ​​100-ы мяч за «Ўдынэзэ» ў матчах Сэрыі А, калі на 40-й хвіліне атрымаў пас на выхад ад Алексіса Санчэса, адарваўся ад апекі Масыма Вольты й Стэфана Люкіні й прасунуў мяч у процілеглы ад Джанлюка Курчы кут[3][4].

У сэзоне 2010—2011 гадоў Дзі Натале стаў найлепшым бамбардзірам італьянскага першынства, забіўшы 28 галоў у 36 гульнях, з паказчыкам 0,78 голу за гульню. Гэта быў трэці адсотак паводле такога паказчыку ў Эўропе, пасьля паказчыкаў Крыштыяну Раналду й Ліянэля Мэсі[5].

У зборнай Італіі дэбютаваў у 2002 годзе ў матчы супраць каманды Турэччыны. На Эўра-2008 Дзі Натале запомніўся нерэалізаваным пэнальці ў чвэрцьфінале супраць гішпанцаў.

  1. ^ а б в Antonio Di Natale // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в ANTONIO DI NATALE // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ Ди Натале забил свой 100-й гол за «Удинезе» в серии А. championat.ru
  4. ^ Di Natale: "Felice ed orgoglioso di questo traguardo". Sito ufficiale dell'Udinese Calcio
  5. ^ "The Golden Shoe and Espadrille". Soccer AM

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]