Антоніё Рудыгер

Антоніё Рудыгер
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 сакавіка 1993(1993-03-03)[1][2] (31 год)
Рост 190 см
Вага 85 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца, абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Мадрыд
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2012
2012—2016
2015—2016
2016—2017
2017—2022
2022—
Штутгарт II
Штутгарт
Рома (арэнда)
Рома
Чэлсі
Рэал Мадрыд
21 (3)
66 (2)
30 (2)
26 (0)
133 (9)
79 (2)
Зборныя
2014— Нямеччына 77 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
16 лістапада 2024.

Анто́ніё Ру́дыгер (па-нямецку: Antonio Rüdiger; нар. 3 сакавіка 1993 году) — нямецкі футбаліст афрыканскага паходжаньня, цэнтральны абаронца гішпанскага клюбу «Рэал» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Выхоўваўся у акадэміях футбольных клюбаў цэлендорфаўскай «Гэрты» і дортмундзкай «Барусіі». У 2010 годзе Рудыгер патрапіў у акадэмію «Штутгарту», адкуль далучыўся да другой каманды клюбу на наступны год, якая брала ўдзел у трэцім дывізіёне нямецкага першынства. Дэбют гульца адбыўся 23 ліпеня 2011 году калі «Штутгарт II» выправіўся на матч супраць білефэльдаўскай «Армініі». Штутгарцы атрымалі перамоу зь лікам 2:1. 29 студзеня 2012 году Рудыгер дэбютаваў ужо ў галоўнай камандзе клюбу ў хатнім матчы супраць мёнхэнглядбаскай «Барусіі». 4 кастрычніка 2012 году ён правёў свой першы матч за швабаў у эўрапейскіх кубках, зьявіўшыся на пляцоўцы ў розыгрышы групавога этапу Лігі Эўропы супраць «Мольдэ».

Пасьля таго, з каманды сышоў галоўны цэнтральны абаронца Франсіска Радрыгес ў студзені 2013 году, Рудыгер часьцей стаў прыцягвацца да матчаў, зьяўляючыся ў заяўцы клюбу. 19 красавіка 2013 году ён працягнуў кантракт з «Штутгартам» да чэрвеня 2017 году і пачаў выходзіць на поле, калі Сэрдар Таскі ці Георг Нідэрмаер атрымлівалі пашкоджаньне альбо дыскваліфікацыю. З сыходам Таскі Рудыгер увайшоў у пару асноўных цэнтральных абаронцаў.

17 жніўня 2015 году абаронца перайшоў за 4 мільёны эўра на правах арэнды ў «Рому». Італьянцы атрымалі магчымасьць выкупіць гульца па сканчэньні сэзону за 9 мільёнаў эўра[3]. Немец дэбютаваў ў Сэрыі А 12 верасьня 2015 году ў матчы супраць «Фразынонэ» (2:0), а праз чатыры дні зьявіўся ў складзе на матч Лігі чэмпіёнаў супраць «Барсэлёны» (1:1). Трывала замацаваўшыся ў шэрагах рымлянаў, Рудыгер быў набыты клюбам па сканчэньні сэзону, але правёў у складзе «ваўкоў» толькі адзін дадатковы сэзон. 9 ліпеня 2017 году Рыдегер далучыўся да ангельскага «Чэлсі», які выдаткаваў на трансфэр 29 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[4]. Дэбютаваўшы ў матчы Супэркубка Ангельшчыны 2017 году, спартовец выйшаў у матчы першага тура супраць «Бэрнлі» на Стэмфард Брыдж. Гулец адразу замацаваўся ў асноўным складзе ангельцаў.

2 чэрвеня 2022 году як вольны агент абаронца далучыўся да мадрыдзкага «Рэалу», склаўшы дамовы тэрмінам на чатыры гады[5]. 10 жніўня ён правёў свой першы матч у Супэркубку УЭФА, дзе гішпанцы перагулялі франкфурцкі «Айнтрахт» зь лікам 2:0. 11 верасьня Рудыгер згуляў у матчы супраць «Мальёркі», дзе адзначыўся голам.

Праз паходжаньне сваёй маці абаронца меў мажлівасьць абараняць колеры зборнай Сьера-Леонэ, але абраў зборную Нямеччыны. Пасьля выступаў за розныя юнацкія і моладзевыя зборныя Нямеччыны за нацыянальную зборную Рудыгер дэбютаваў 13 траўня 2014, калі зьявіўся на поле ў нічыйным матчы супраць зборнай Польшчы[6].

«Чэлсі»:

«Рэал»:

Нямеччына:

  1. ^ а б в Antonio Rüdiger // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Antonio Rüdiger // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ «Roma complete Rüdiger signing». A.S. Roma.
  4. ^ «Antonio Rudiger: Chelsea sign Roma defender for a reported initial fee of £29m». BBC Sport.
  5. ^ «Official Announcement: Rüdiger». Real Madrid CF.
  6. ^ «Germany 0–0 Poland». Goal.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]