Антсік

Антсік
франц. Ahuntsic
Прыродны парк Ль’Іль-дэ-Візытасьён
Прыродны парк Ль’Іль-дэ-Візытасьён
Дата заснаваньня: 1897 год
Раён Манрэалю з: 1910 году
Краіна: Канада
Правінцыя: Квэбэк
Горад: Манрэаль
Акруга: Антсік-Карт’евіль
Геаграфічныя каардынаты: 45°33′18″ пн. ш. 73°40′13″ з. д. / 45.555° пн. ш. 73.67028° з. д. / 45.555; -73.67028Каардынаты: 45°33′18″ пн. ш. 73°40′13″ з. д. / 45.555° пн. ш. 73.67028° з. д. / 45.555; -73.67028
Антсік на мапе Канады
Антсік
Антсік
Антсік
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ahuntsic.com/

Антсі́к (па-француску: Ahuntsic, [ɔnˈtsik]) — раён у паўночнай частцы Манрэалю, правінцыя Квэбэк, Канада. Гістарычна зьяўляўся асобнай вёскай, у 1910 року стаў часткаю места Манрэаль. За нашым часам зьяўляецца часткаю акругі Антсік-Карт’евіль.

У Антсіку месьцяцца каледж Антсіку ды Спартовы комплекс Клёд-Рабіляр.

Заснаваны 21 студзеня 1897 году паводле абвяшчэньня правінцыйнага ўраду Квэбэку. Рада новае вёскі дзейнічала да 1910 году, калі ў правінцыі прынялі законы аб стварэньні Хартыі места Манрэаль. Яна была ўлучаная ў яго склад і пазьней была злучаная з раёнам Нуво-Бардо, утварыўшы такім чынам акругу Антсік-Бардо. Пазьней, у 1918 годзе былі далучаныя Карт’евіль ды Соль-о-Рэкале. Пасьля абмену тэрыторыяў у 1952 року Антсік атрымаў частку акругі Сэн-Ляран.

  • Марыс Рышар — хакеіст, большую часткую свайго жыцьця пражыў у Антсіку.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]