Антуан Грызман

Антуан Грызман
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 сакавіка 1991(1991-03-21)[1][2][3][…] (33 гады)
Рост 176 см[4]
Вага 67 кг[5]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Атлетыка Мадрыд
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2014
2014—2019
2019—
2021—2022
2022—
Рэал Сасьедад
Атлетыка Мадрыд
Барсэлёна
Атлетыка Мадрыд (арэнда)
Атлетыка Мадрыд
180 (46)
180 (94)
74 (22)
26 (3)
85 (35)
Зборныя
2014— Францыя 137 (44)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
9 верасьня 2024.

Антуан Грызман (па-француску: Antoine Griezmann; нарадзіўся 21 сакавіка 1991 году, Макон, Францыя) — францускі футбаліст, паўабаронца гішпанскага клюбу «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Францыі. Гуляе на пазыцыі левага ўінгера, але здольны згуляць і форварда. Чэмпіён сьвету 2018 году.

Сваю футбольную кар’еру ён, як і ягоны бацька, пачаў у родным горадзе[6]. Аднак выступы ў правінцыйнай камандзе не маглі спрыяць разьвіцьцю гульца. Таму бацька вазіў свайго сына на прагляды ў больш вядомыя калектывы. Але, валодаючы сьціплымі антрапамэтрычныя дадзенымі, Антуан атрымліваў адмову ва ўсіх моладзевых акадэміях. Аднак, у канчатковым выніку Антуанам зацікавіўся гішпанскі «Рэал Сасьедад».

Галоўны трэнэр «Рэала Сасьедад» Мартын Лясартэ прыцягнуў Грызмана да трэніровак з асноўным складам перад сэзонам 2009—2010 гадоў. У чатырох таварыскіх сустрэчах француз забіў 5 мячоў, што абумовіла ягоны далейшы лёс. З-за страты асноўных футбалістаў, пазыцыя на левым флянзе паўабароны апынулася вакантнай, і Грызман атрымаў свой ​​шанец, і спаўна ім скарыстаўся, стаўшы з часам асноўным гульцом каманды.

28 ліпеня 2014 году мадрыдзкі «Атлетыка» дасягнуў пагадненьня з клюбам «Рэал Сасьедад» на пераход Грызмана. Як мяркуецца, мадрыдзкі клюб заплаціў за гульца каля 30 млн эўра[7]. Антуан прайшоў мэдычнае абсьледаваньне ў той жа дзень і 29 ліпеня падпісаў кантракт на шэсць гадоў[8].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

27 лютага 2014 году Грызман атрымаў выклік у галоўную каманду Францыі, якой кіруе Дыд’е Дэшам, на таварыскі матч супраць зборнай Нідэрляндаў на «Стад дэ Франс»[9]. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай 5 сакавіка, выйшаўшы ў стартавым складзе, і гуляў да 68 хвілінаў.

13 траўня ён увайшоў у склад зборнай на чэмпіянат сьвету 2014 году[10]. 1 чэрвеня, гуляючы супраць зборнай Парагваю ў Ніццы, Антуан забіў свой першы гол за Францыю, адкрыўшы лік, аднак гульня скончылася зь лікам 1:1.

«Атлетыка»:

«Барсэлёна»:

Францыя:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]