Антысэрбскія пагро́мы ў Сара́еве — поўнамаштабная акцыя гвалту супраць сэрбскага насельніцтва Сараева 28 і 29 чэрвеня 1914 году, якая была зваротнай рэакцыяй на забойства эрцгерцага Франца Фэрдынанда сэрбскім гімназістам [1] Гаўрылам Прынцыпам. Пагромы падтрымліваліся аўстра-вугорскім урадам і прывялі да этнічнай варожасьці, беспрэцэдэнтнай у гісторыі гораду. Два сэрбы былі забітыя ў першы дзень пагрому ў Сараеве, многія пабілі і паранілі; каля тысячы дамоў, школ, крамаў і іншых установаў, якія належалі сэрбам, былі разрабаваны і разбураны[2].
Антысэрбскія пагромы ў Сараеве — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў