Аньні М. Г. Шміт | |
Annie M. G. Schmidt | |
![]() Партрэт Аньні М. Г. Шміт (1984) | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Анна Марыя Геертруда Шміт |
Нарадзілася | 20 траўня 1911 Капэльле, Нідэрлянды |
Памерла | 21 траўня 1995 (84 гады) Амстэрдам, Нідэрлянды |
Пахаваная | |
Муж | Дык ван Дўэйн |
Дзеці | Фліп ван Дўэйн |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, бібліятэкарка |
Гады творчасьці | 1947—1989 |
Жанр | дзіцячая літаратура, паэзія, драма, радыё, тэлевізія |
Мова | нідэрляндзкая |
Значныя творы | |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
http://www.annie-mg.com/ |
А́нна Мары́я Геертру́да «А́ньні» Шміт (па-нідэрляндзку: Anna Maria Geertruida Schmidt ; 20 траўня 1911[1], Капэльле, Нідэрлянды — 21 траўня 1995[2], Амстэрдам, Нідэрлянды) — нідэрляндзкая пісьменьніца[3]. Лічыцца маці нідэрляндзкай тэатральнай песьні[4], каралевай нідэрляндзкай дзіцячай літаратуры[5] і адной з найлепшых літаратарак Нідэрляндаў[2].
Аньні Шміт пісала ў розных жанрах: паэзію, прозу, п’есы, мюзыклы, радыё- і тэлеспэктаклі, аднак найбольш вядомая як аўтарка дзіцячых кнігаў. Найбольш вядомыя ейныя творы — дзіцячая сэрыя «Іп і Янэке».
Анна Марыя Геертруда нарадзілася ў сям’і рэфармацкага пастара Ёганэса Даніеля Шміта (1871—1951) і школьнай настаўніцы Геертруды Марыі Боўгвэйс. Мела старэйшага брата Ўіма і дзьвюх старэйшых сёстраў, якія памерлі яшчэ да ейнага нараджэньня, таму гадавалася самотна. Ужо ў 6-гадовым веку Аньні адышла ад царквы і засталася перакананай атэісткай.
Па сканчэньні сярэдняй школы ў Гусе працавала прыслугай у Нямеччыне, аднак пасьля прыходу да ўлады нацыстаў бацькі забралі яе дадому. Тут Аньні прайшла курсы па навучаньні бібліятэчнай справе і да 1946 року працавала бібліятэкаркай.
У 1947 пачала друкавацца ў амстэрдамскай газэце «Het Parool», неўзабаве стала складаць песьні і замалёўкі для такіх артыстаў, як Вім Сонэвэльд і Вім Кан. З пачатку 1950-х рокаў пачала пісьменьніцкую кар’еру, пісала песьні і п’есы для тэатру, пастаноўкі для радыё- і тэлевізійных перадачаў, дзіцячыя кнігі.
На наступны дзень пасьля свайго 84-годзьдзя скарысталася эўтаназіяй[6]. Пахаваная ў Амстэрдаме.
Імя Аньні М. Г. Шміт уключанае ў канон нідэрляндзкай гісторыі.
Аньні М. Г. Шміт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў