Апаптоз (па-грэцку: απόπτωσις — «ападаньне лісьця») — зьява запраграмаванай вузавай сьмерці, якая суправаджаецца наборам характэрных цыталягічных прыкметаў (маркэраў апаптозу) і малекулярных працэсаў, якія маюць адрозьненьні ў аднавузавых і мнагавузавых арганізмаў.
Апаптоз — форма гібелі вузы, якія праяўляецца ў памяншэньні яе памеру, кандэнсацыі і фрагмэнтацыі храматына, уплатненьні вонкавай і цытаплязматычнай мэембраны бяз выхаду зьмесьціва вузы ў навакольнае асяродзьдзе. Нягледзячы на тое, што звычайна больш прынцыповым зьяўляецца аспэкт праграмаваньня і актыўны характар гібелі, чым спадарожныя ёй марфалягічныя зьмены, часьцей выкарыстоўваецца тэрмін «апаптоз», верагодна, з-за яго краткасьці.
Упершыню апісаны нямецкім вучоным Карлам Вогтам у 1842. Тэрмін уведзены ў 1972 аўстралійцам Джонам Керам з сааўтарамі.
Да фізыялягічнай атрафіі адносяцца інвалюцыя эмбрыянальных структур (напрыклад, правізарных органаў), інвалюцыя тымуса ў падлеткаў, постгравідарная інвалюцыя эндамэтру, інвалюцыя сакраторных аддзелаў малочных залозаў пасьля пэрыяду лактацыі, атрафія полавых залозаў у клімактарычным ды постклімактарычным пэрыядах і да т. п.
Паталёгія апаптозу інвалюцыі праяўляецца ў выглядзе яго недастатковай ці празьмернай выражанасьці і служыць падмуркам дысхраніі — парушэньня хуткасьці разьвіцьця (паскарэньня ці запавольчаньня).
Пэрсыстэнцыя фалікула ці жоўтага цела ў яечніках прыводзіць да парушэньня мэнструальна-аварыяльнага цыклю ды суправаджаецца крывацёкам з маціцы.