Аплядонтыевыя | |
Aplodontia rufa | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Падатрад | Вавёркападобныя (Sciuromorpha) |
Сямейства | Аплядонтыевыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Aplodontiidae Brandt, 1855 | |
Арэал | |
Аплядонтыевыя (Aplodontiidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 1 сучасных род і 1 сучасны від[1], які жыве на паўночным захадзе Паўночнай Амэрыкі ад цэнтральнай Каліфорніі да паўднёвай Брытанскай Калумбіі. Выкапныя рэшткі вядомыя ад позьняга эацэна Паўночнай Амэрыкі. Аплядонтыевыя пазьней распаўсюдзіліся ў Эўропе і Азіі, але цяпер засталіся толькі на вільготным лясным узьбярэжжы Ціхага акіяна Паўночнай Амэрыкі[2][3].
Вага складае каля 1,5 кг. Цела цяжкаватае, вочы і вушы маленькія. Канечнасьці (па пяць пальцаў на кожнай) і хвост кароткія; кіпцюры на пярэдніх лапах адносна доўгія. Валасяны полаг чырванаваты альбо шаравата-карычневы. Зубная формула: 1/1, 0/0, 2/1, 3/3 = 22 зубоў[2][3].
Аплядонтыевыя жывуць невялікімі калёніямі, займаючы тэрыторыі з багатай зялёнай расьліннасьцю і покрывам. Фактычна гэтыя калёніі могуць быць канцэнтрацыямі з-за абмежаванага асяродзьдзя пражываньня. Сілкуюцца расьлінным матэрыялам. Яны капаюць складаныя норы з мноствам адтулін[2][3].
Сямейства аплядонтыевыя (Aplodontiidae)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |