Апраксымацыя

Апраксымацыя або набліжэньне — навуковы мэтад, які палягае ў замене адных аб’ектаў іншымі, якія так ці іначай сэнсава блізкія да першапачатковых, але зьўяляюцца больш простымі.

Апраксымацыя дазваляе дасьледаваць лікавыя характарыстыкі і якасныя ўласьцівасьці аб’екта, зводзячы задачу да вывучэньня больш простых або больш зручных аб’ектаў (прыкладам, такіх, чые характарыстыкі можна вылічыць простым чынам або ўласьцівасьці якіх ужо вядомыя). Напрыклад, у тэорыі лікаў вывучаецца апраксымацыя ірацыянальных лікаў рацыянальнымі. У геамэтрыі разглядаюцца набліжэньні крывых ломанымі. Пэўныя разьдзелы матэматыкі ў сутнасьці цалкам прысьвечаныя апраксымацыі, напрыклад тэорыя набліжэньня функцый, лікавыя мэтады аналізу.

У пераносным сэнсе ўжываецца ў філязофіі як мэтад набліжэньня, паказваньне прыблізнага, неканчатковага характару. Напрыклад, у такім сэнсе панятак «апраксымацыя» актыўна выкарыстоўваўся Сёрэнам К’еркегорам (1813—1855) ў «Заключным ненавуковым пасьляслоўі…»

Апраксымацыя ў мовазнаўстве

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Катэгорыя апраксімацыі прысутнічае у беларускім мовазнаўстве для абазначэньня выніку адсутнасьці ў беларускай мове адзінай сыстэмы трансьлітарацыі для замежных словаў [1].