Апты́чны дыск — носьбіт інфармацыі ў выглядзе плоскага круглага дыска. Зьвесткі на ім уяўляюць сьпіраль з углубленьнямі (у двайковым зьлічэньні — 0) і без (адпавядае 1). Углубленьні робяцца на працоўнай паверхні, найчасьцей з алюміну, з дапамогай лазэра або штампавальнай машыны, і лазэрам жа счытваюцца: промні адлюстроўваюцца ад участкаў без углубленьняў, і расьсейваюцца на ўчастках з углубленьнямі — даючы адзінку і нуль адпаведна. На адваротным баку дыска звычайна надрукаваная этыкетка. Адрозна ад 3½-цалевых дыскет, аптычныя дыскі ня маюць ахоўнага корпусу, з-за чаго на іх лёгка зьяўляюцца драпіны, адбіткі пальцаў і іншыя пашкоджаньні, што вядзе да праблем з наступным атрыманьнем інфармацыі з гэтых носьбітаў.
Сустракаюцца аптычныя дыскі розных дыямэтраў ад 7,6 да 30 см, але найбольш распаўсюджаным фарматам зьяўляюцца 12-сантымэтровыя дыскі. Звычайны дыск мае таўшчыню каля 1,2 мм, а адлегласьць паміж цэнтрамі двух суседніх кавалкаў сьпіральнай сьцежкі складае каля 1,6 нм.
З пункту гледжаньня магчымасьці запісу на дыск адрозьніваюць тры кшталты: толькі для чытаньня (напр., CD і CD-ROM), з дазапісам (аднаразовы запіс, напр. CD-R) і з шматкратным запісам (CD-RW). Дыскі з дазапісам паміж падложкай і адлюстравальным слоем маюць запісвальны слой з арганічнага фарбавальніка. Запісвальны слой дыскаў з шматкратным запісам звычайна ствараецца з матэрыялаў са зьменнай фазай(en), найчасьцей з AgInSbTe(en) — стопку срэбра, інду, антымону і тэлюру[1].
Аптычны дыск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |