Апцыён, опцыя (па-ангельску: option) — кантракт паміж двума бакамі, які дае аднаму з бакоў (уладальніку апцыёну) права купіць у другога боку (выпісальніка апцыёну) альбо прадаць яму нейкі базавы актыў па азначанай цане цягам пэўнага пэрыяду.
Пакупнік мае права прадаць ці купіць актыў, прадавец мае абавязанасьць купіць ці прадаць актыў у выпадку жаданьня пакупніка апцыёну рэалізаваць сваё права. За гэтае права пакупнік апцыёну плоціць прадаўцу прэмію, якая ёсьць цаной апцыёну.
Ёсьць дзьве асноўных формы апцыёнаў:
У залежнасьці ад часу выкананьня (стылю выкананьня) адрозьніваюцца два віды апцыёнаў:
Большасьць апцыёнаў па стылю амэрыканскія.
Таксама адрозьніваюцца апцыёны
Найбольш распаўсюджаныя біржавыя апцыёны.
Паводле базавага актыву сярод біржавых апцыёнаў найбольш распаўсюджаныя:
Цана апцыёну — прэмія. Яна залежыць ад наступных фактараў:
Для ацэнкі апцыёнаў ужываецца Мадэль Блэка-Шоўлза, што выйшла ў 1973 г.
Тэарэтычная цана апцыёну складаецца з унутранай цаны і часовае вартасьці.
Умовы (тэрмін, цана) зацьвярджаюцца біржаю. Разьлікі вядуцца праз клірынгавую (разьліковую) палату.