Апэратыўнае камандаваньне «Захад» | |
Оперативне командування «Захід» | |
Гады існаваньня | з 2015 |
---|---|
Краіна | Украіна |
Тып | Сухапутныя войскі |
Дысьлякацыя | Роўна (в/ч А0796) |
Дзейны камандзір | ґенэрал-маёр Валеры Залужны |
Апэратыўнае камандаваньне «Захад» (па-ўкраінску: Оперативне командування «Захід») — апэратыўнае аб’яднаньне Сухапутных войскаў Узброеных сілаў Украіны ў заходняй частцы тэрыторыі Ўкраіны. Кіраваньне АК «Захад» (в/ч А0796), што месьціцца ў месьце Роўна, паходзіць ад кіруючых орґанаў 13-а армейскага корпусу.
Тэрыторыя адказнасьці: вайскова-сухапутная зона «Захад» — Валынскае, Закарпацкае, Івана-Франкоўськае, Львоўскае, Ровенскае, Тарнопальскае, Хмяльніцкае ды Чарнавіцкае вобласьцей.[1]
З адраджэньнем украінскага войска з набуттям незалежнасьці на тэрыторыі Ўкраіны існавала 3 савецкія вайсковыя акругі: Кіеўская, Адэская й Прыкарпацкая. Прыкарпацкая вайсковая акруга была створаная ў ліпені 1945 року.
У 1997 годзе на ґрунце Прыкарпацкае вайсковае акругі было створанае Заходняе апэратыўнае камандаваньне (в/ч А3347), орґаны кіраваньня якога мясьціліся ў Львове.[2]
Зонаю адказнасьці Заходняга апэратыўнага камандаваньня была вызначаная тэрыторыя Віньніцкае, Валынскае, Закарпацкае, Івана-Франкоўскае, Львоўскае, Ровенскае, Тарнопальскае, Хмяльніцкае й Чарнавіцкае вобласьцей.[3]
Адпаведна з Канцэпцыяю рэфармаваньня й разьвіцьця Ўзброеных Сілаў Украіны на пэрыяд да 2017 року, сумеснаю Дырэктываю Міністэрства абароны Ўкраіны ды Ґенэральнага штабу Ўзброеных Сілаў Украіны ад 2 верасьня 2013 року 13 армейскі корпус перафармаваны ў Апэратыўнае камандаваньне «Поўнач».
Орґаны кіраваньня месьцяцца ў Роўным (в/ч А0796), (камандзір 13 АК стаў кіраўніком АК «Поўнач»)[4].
Кіраваньне Заходняга апэратыўнага камандаваньня ў Львове было разфармаванае ў жніўні 2015 року.
З 1 красавіка 2015 року на ґрунце колішняга тэрытарыальнага кіраваньня «Поўнач» у Чарнігаве (в/ч А4583) створанае [[апэратыўнае камандаваньне «Поўнач», а орґанам кіраваньня ў Роўным падпарадкаванае навастворанае Апэратыўнае камандаваньне «Захад».
У склад АК «Захад» уваходзяць:[5]
Назва частцы | ВЧ | Месца дыслякацыі | Падначаленыя асобныя падразьдзелы[6] | |
---|---|---|---|---|
10 асобная горна-штурмавая брыґада | А4267 (В3950) | м. Каламыя Івана-Франкоўская вобласьць |
| |
14 асобная мэханізаваная брыґада | А2331 | м. Уладзімер-Валынскі Валынская вобласьць |
| |
24 асобная мэханізаваная брыґада | А0998 | м. Явараў Львоўская вобласьць |
| |
128 асобная горна-штурмавая брыґада | А1556 | м. Мукачава Закарпацкая вобласьць |
| |
44 асобная артылерыйская брыґада | В1428 | м. Тарнопаль | ||
39 зэнітны ракетны полк | А2892 | м. Уладзімер-Валынскі Валынская вобласьць |
||
130 асобны выведвальны батальён | В0798 | м. Роўна |
Прыкарпацкае вайсковае акругі (Заходняга апэратыўнага камандаваньня)
Камандаваньне 13 армейскага корпусу (апэратыўных камандаваньняў «Поўнач» ды «Захад»)
|